Баш-Апаранская бітва
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Баш-Апара́нская бітва (па-армянску: Բաշ Ապարանի ճակատամարտ) — узброенае сутыкненьне паміж турэцкімі войскамі, якія ўварваліся на тэрыторыю Армэніі, і армянскімі рэгулярнымі часткамі, якое адбылося 23 — 29 траўня 1918 году[1][2]. Падчас баёў турэцкія войскі былі пабіты і адкінуты да захаду ад Баш-Апарану.
Remove ads
Хада бітвы
Пасьля захопу 21—22 траўня Амамлы туркі атрымалі магчымасьць пачаць наступ на поўдзень па галоўнай шашы напрост на Ерэван (у 120 км ад Амамлы). Маўсэс Сылікоў, камандуючы армянскім войскам у ваколіцах Сардарапату, вырашыў, што лепш за ўсё ў гэтай сытуацыі было б паслаць маленькі, але надзейны атрад з 1000 адборных стралкоў пад камандаваньнем дасьведчанага партызанскага лідэра Дро. Гэтая група, ўзброеная мноствам кулямётаў і 4 палявымі гарматамі, заняла пазыцыю ў цясьніне Баш-Апарана, перакрыўшы галоўную дарогу ў 50 км на поўдзень ад Амамлы.
23 траўня завязалася бітва паміж 3-м палком турэцкай 11-ай Каўкаскай дывізіі, надыходзячым з Амамлы і групай Дро. Сылікоў даслаў на дапамогу 2-ікавалерыйскі полк і 25 траўня Дро контратакаваў. Бітва зацягнулася і 26, і 28 траўня Сылікоў даслаў на дапамогу Дро пяхоту. 29 траўня армяне выбілі турэцкі полк на поўнач ад Баш-Апарану, захаваўшы пад кантролем значную цясьніну.
Remove ads
Наступствы
Перамога армянскіх войскаў у Баш-Апаранскай бітве, разам зь перамогамі ў Сардарапацкай бітве і Каракіліскай бітве, адыграла вялікую ролю ў зьнішчэньні пагрозы ўварваньня турэцкіх войскаў у Арарацкую даліну.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads