Безназоўнае (зборнік)
зборнік паэзіі Янкі Купалы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Безназоўнае» — пяты зборнік паэзіі Янкі Купалы, ўпершыню выдадзены ў 1925 годзе ў Менску ў Беларускім дзяржаўным выдавецтве. Агульны тыраж першага (1925) і другога (1928) выданьняў зборніку склаў 6 тысячаў асобнікаў.[1]
Remove ads
Апісаньне
«…О так! Я — пралетар!.. |
Я. Купала
Верш «…О так! Я — пралетар!..» |
У зборнік увайшлі паэма «Безназоўнае», якая дала назву зборніку, драматычная паэма «На папасе» (напісаная ў 1913 годзе), вершы, напісаныя пераважна ў 1919—1924 гг., пераклады з польскай мовы верша К. Уейскага «Хаўтурны марш» і байкі Ю. Крашэўскага «Дзед і баба». Упершыню ў зборніку апублікаваныя вершы «…О так! Я пралетар!..», «Адшчапенцам (заходнім)», «Голад», цалкам «Арлянятам».[1]
Remove ads
Крытычныя водгукі
Якуб Колас у сваім артыкуле «Янка Купала і яго паэзія» пісаў:
![]() |
Гэты зборнік трэба разглядаць як мост, па якім Купала пераходзіць ад старой эпохі да новай. Ён чула прыслухоўваецца да павеваў гэтай новай эпохі і сэрцам успрымае вялікі гістарычны сэнс надыходзячага дня.[2] | ![]() |
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads