Безназоўнае (паэма)

паэма From Wikipedia, the free encyclopedia

Безназоўнае (паэма)
Remove ads

«Безназоўнае» — паэма Янкі Купалы, напісаная ў 1924 годзе. Чарнавыя аўтографы паэмы захоўваюцца ў Літаратурным музэі Янкі Купалы.[1] Рукапіс паэмы таксама захоўваецца ў публічнай бібліятэцы Нью-Ёрку.[2]

Хуткія факты Жанр:, Аўтар: ...
Remove ads

Гісторыя публікацый

Упершыню цалкам паэма надрукаваная ў Менску ў 1924 годзе ў часопісе «Полымя» (№ 2). Разьдзел 8 пад назвай «Трэба» прысьвечаны «Газэце «Савецкая Беларусь» з прывітаньнем выхаду яе тысячнага нумару», напісаны 2 студзеня 1924 году, апублікаваны ў газэце «Савецкая Беларусь» 5 студзеня 1924 году. Разьдзелы 6 і 7 пад агульным загалоўкам «Як бы хто набаяў…» з прысьвячэньнем «На прывітаньне пашырэньня Беларусі і шостага Усебеларускага з'езда Радаў» напісаныя 11 сакавіка 1924 году і ўпершыню апублікаваныя ў газэце «Савецкая Беларусь» 12 сакавіка 1924 году.[1]

«Пакінем спадчыну мы для патомкаў
Інакшую ад той,
Што ўзялі мы ад продкаў на абломках
Гісторыі сваёй.

З інакшай думкай пойдзе ў свет і людзі
Патомак гэны наш:
Згібацца ўжо не будзе і не будзе
Піць з недапітых чаш.»

Я. Купала

З заключнага разьдзелу паэмы «Безназоўнае»

Remove ads

Апісаньне

Галоўная тэма паэмы — нацыянальнае дзяржаўнае будаўніцтва Беларусі, духоўнае самасьцьвярджэньне беларускага народу.[3] В. Рагойша вызначае паэму як героіка-патрыятычную.[4]

У паэме Я. Купала адгукнуўся на падзеі, што адбываліся на Беларусі ў 1920-я гады, у прыватнасьці, на ўваходжаньне ў склад Беларусі тэрыторыяў Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губэрняў. У паэме 10 разьдзелаў, аб’яднаных вобразам Беларусі і ўслаўленьнем яе дзяржаўнасьці. Я. Купала як бы назірае за працэсам адраджэньня краіны, набываньнем ім шырыні і размаху. Нацыянальнае адраджэньне паэт параўноўвае з абрадамі заручынаў і вясельля, дзе сабраліся жаданыя госьці. Каранаваная нявеста, якая сымбалізуе Беларусь, заняла свой пачэсны пасад, стала гаспадыняй у сваёй хаце.[5]

Адна з найбольш загадкавых паэмаў Купалы. Ул. Някляеў назваў яе «апошняй купалаўскай паэмай Купалы». У паэме няма ніводнага названага героя, ёсьць толькі абагуленае «мы». Як і ў «Адвечнай песьні», герой паэмы ня мае імені, ён проста Мужык.[6]

І. Навуменка адзначае рухомую інтанацыю паэмы, насычанасьць твору яркімі эпітэтамі, мэтафарамі, якія падкрэсьліваюць маштабны палёт паэтавай думкі, «нястрымны разьліў пачуцьця». Новыя, народжаныя на гістарычным сацыяльным пераломе паняцьці паэт падводзіць пад вобразы, выпрацаваныя народнай традыцыяй, або стварае ў яе духу.[1]

Remove ads

Пераклады і мастацкія ўвасабленьні

На польскую мову паэму пераклаў Ч. Сенюх (разьдзел 6), на расейскую — А. Андрэеў, Н. Кісьлік, на ўкраінскую — І. Муратаў, А. Паніў. Ілюстраваў паэму В. Шаранговіч.[1]

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads