БелСел
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
ТАА СП «БелСел» — беларускі апэратар мабільнай сувязі. Падае паслугі сувязі стандарту CDMA-450 (CDMA2000). Назва фірмы — БелСел — зьяўляецца беларускім варыянтам ангельскай назвы BelCel (Веlarussian Cellular), што азначае «Беларуская сотавая».
Remove ads
Гісторыя
Кампанія была заснаваная беларускім бокам сумесна з брытанскай кампаніяй Cable & Wireless Plc. у 1991 годзе. Паслугі сотавай сувязі стандарту NMT-450 кампанія пачала аказваць 7 траўня 1993 году. З 6 лютага 2003 году кампанія пачала аказваць паслугі сотавай сувязі стандарту CDMA-450 («2.5G»). Зь ліпеня 2003 году прадае паслугі пад гандлёвым знакам «Дыялёг» (DIALLOG™)[1]. У сакавіку 2005 г. Трастбанк выйшаў са складу суўладальнікаў пасьля 3-гадовага ўдзелу[2]. З сакавіка 2006 году праца старой сеткі стандарту NMT згорнутая. 7 чэрвеня 2006 году пачало аказваць паслугі высакахуткаснай перадачы зьвестак (EV-DO)[3]. 11 чэрвеня 2012 году Белтэлекам прадаў сваю долю ў сотавым апэратары кіпрскаму прадпрыемству «Джараш». 15 студзеня 2014 году на сайце Міністэрства сувязі і інфарматызацыі РБ зьявілася паведамленьне, што апэратару «БелСел» адмоўлена ў працягненьні ліцэнзіі на ажыцьцяўленьне дзейнасьці ў галіне сувязі. Ліцэнзія, выдадзеная раней ТАА СП «БелСел», сапраўдная да 23 студзеня 2014 году.[4]
Remove ads
Статыстыка
На 8 жніўня 2008 году пакрыцьцё сувязьзю складала 53,28% плошчы краіны, на якой пражывала 75% насельніцтва, у тым ліку 93,38% — гарадзкога[5]. На сакавік 2008 году лік абанэнтаў сеткі складаў 92,8 тыс. чалавек[6]. Дзель на рынку Беларусі — 1,3 %. Прыкладна палова абанэнтаў кампаніі знаходзяцца ў Менску. Сярэдні ARPU па кампаніі — $11,5[7] У сеткі працуе 170 базавых станцый, зь іх 58 падтрымлівае EV-DO, камутацыйная ёмістасьць сеткі — 150 тыс. нумароў.
Адным зь пераваг DIALLOG™ перад іншымі апэратарамі дзейснымі ў Беларусі зьяўляецца паслуга высакахуткаснай перадачы зьвестак CDMA2000 1x (хуткасьць да 153 Кбіт/с) і CDMA2000 1xEV-DO (хуткасьць да 2,4 Мб/с).
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads