Белтэлекам
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Белтэлекам» — дзяржаўны апэратар электрасувязі Рэспублікі Беларусь, створаны 3 ліпеня 1995 г. у форме рэспубліканскага дзяржаўнага аб’яднаньня.
1 жніўня 2004 г. ператворанае ў рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства (РУП) зь пераўтварэньнем прадпрыемстваў, якія ўваходзілі ў склад аб’яднаньня, у філіялы шляхам далучэньня. Валодае сеткай магістральных валаконна-аптычных лініяў сувязі і зьяўляецца манапольным правайдэрам вонкавых шлюзаў у інтэрнэт, зацьверджаным дзяржавай. Зьяўляецца адзіным апэратарам фіксаванай тэлефоннай сувязі ў Беларусі, забясьпечвае міжгародную і міжнародную сувязь. Падае паслугі шырокапалоснага доступу да Інтэрнэту па тэхналёгіях ADSL і Wi-Fi пад гандлёвай маркай byfly, а таксама паслугі інтэрактыўнага тэлебачаньня IP-TV.
Remove ads
Гісторыя
У 2008 годзе пачала працу рэспубліканская сетка перадачы зьвестак магутнасьцю 10 Гбіт/с з магчымасьцю плянамернага пашырэньня. Цяпер забясьпечвае пропуск інтэрнэт-трафіку, трафіку інтэрактыўнага лічбавага тэлебачаньня IPTV, VPN і астатніх паслуг перадачы зьвестак «Белтэлекам». 15 верасьня 2009 г. пачалося аказаньне паслугі сеціўнага (інтэрактыўнага) тэлебачаньня (па-ангельску: internet protocol television) «Зала»[2].
25 лютага 2022 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 69 «Аб разьвіцьці рэспубліканскай сыстэмы маніторынгу грамадзкай бясьпекі», якім замяніў яе тэхнічнага апэратара з ТАА «24х7 Панаптэс» на УП «Белтэлекам». Пры гэтым, у згаданую сыстэму ўлучылі аўтаматычныя сродкі фіксацыі парушэньняў правілаў дарожнага руху[3].
Remove ads
Структура
Філіі:
- Берасьцейская: brest.beltelecom.by
- Віцебская: vitebsk.beltelecom.by
- Гарадзенская: grodno.beltelecom.by
- Гомельская: gomel.beltelecom.by
- Магілёўская: mogilev.beltelecom.by
- Менская: minsk.beltelecom.by
- «Менская гарадзкая тэлефонная сетка»: mgts.beltelecom.by
- «Менская тэлефонна-тэлеграфная станцыя»: mtts.beltelecom.by
- «Міжгародная сувязь»: ms.beltelecom.by
Падпадзяленьні прадпрыемства:
- Міжнародны цэнтар камутацыі (МЦК)
- Інфармацыйна-разьліковы цэнтар (ІРЦ)
- Аўтаматычны вузел камутацыі пакетаў: www.belpak.by
Remove ads
Статыстыка
Фіксаваная тэлефонная сувязь
У 2006 годзе агульны лік тэлефонаў, падлучаных да сеткі агульнага карыстаньня, вырас да 3,506 млн[4], што складае 36 тэлефонаў на 100 чалавек насельніцтва.
Па выніках 2007 году лік тэлефонаў, падлучаных да сеткі агульнага карыстаньня, склаў 37,3 на 100 чалавек насельніцтва.
Па стане на верасень 2008 колькасьць абанэнтаў, якія карыстаюцца доступам у інтэрнэт па тэхналёгіі ADSL у Белтэлекама (гандлёвая марка byfly), дасягнула 100 тыс. чалавек.
У 2008 годзе абанэнцкая база дзяржаўнага апэратара электрасувязі дасягнула 3,7 млн. На працягу гэтага году было ўсталявана каля 130 тыс. тэлефонаў. Шчыльнасьць тэлефонных апаратаў на 100 жыхароў складае 38, што зьяўляецца самым высокім паказчыкам сярод краінаў СНД.
22 жніўня 2009 г. колькасьць абанэнтаў тэлефонных сетак перавысіла 3 млн 884 тысячы[5].
Паслугі шырокапалоснага доступу
Паслугі шырокапалоснага доступу па тэхналёгіі ADSL Белтэлекам прасоўвае пад гандлёвай маркай «byfly». 17 сакавіка 2010 году правайдэр абвясьціў пра далучэньне 500-тысячнага абанэнта.[6] Паводле зьвестак на 2008 год у рэспубліканскім маштабе Белтэлекам кантраляваў 78% рынка ADSL-доступу, у Менску — 44%.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads