Белаграпрамбанк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Белаграпрамбанк» — дзяржаўны камэрцыйны банк Рэспублікі Беларусь, што аказвае поўны спэктар банкаўскіх паслугаў для ўсіх катэгорыяў кліентаў. Мае ліцэнзіі на ажыцьцяўленьне банкаўскай дзейнасьці, прафэсійнай і біржавой дзейнасьці па каштоўных паперах. Мае 7 даччыных прадпрыемстваў: «Аграбізнэкансалт», «Агралізінг», «Азярыцкі-Агра», «Белданагра», «Тураўскі малочны камбінат», «Тураў Фрост Ворк», «Тураўшчына»[5]. На 2010 год меў 7 філіялаў, 69 аддзяленьняў, 199 разьлікова-касавых цэнтраў[6]. Унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу.
Remove ads
Дзейнасьць
Статутны фонд — болей за 4 трлн руб. (на 3 жніўня 2010 году)[7].
Рэйтынгі банка
У 2009 годзе, паводле ацэнкі міжнароднага выданьня «The Banker» займаў 403-е месца ў сьвеце па аб’ёме ўласнага капіталу, 16-е — сярод банкаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы і 1-е сярод банкаў Рэспублікі Беларусь[8].
Займае 325-е месца ў сьвеце па аб’ёме ўласнага капіталу, 9-е — сярод банкаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы і 1-е сярод банкаў Рэспублікі Беларусь (у 2010 годзе, па ацэнцы міжнароднага выданьня «The Banker»)[9].
Мае 76 філіяў па краіне (2-е месца ў Беларусі)[10], прадстаўніцтва ў Міляне (Італія)[11].
У адпаведнасьці з пастановай Савету Міністраў і Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь № 849/7 ад 18 чэрвеня 2008 году ААТ «Белаграпрамбанк» зьяўляецца банкам, упаўнаважаным абслугоўваць дзяржаўныя праграмы.
ААТ «Белаграпрамбанк» зьяўляецца галаўной арганізацыяй банкаўскага холдынгу.
Remove ads
Мінуўшчына
Заснаваны 3 верасьня 1991 году[12]. На 2 ліпеня 2009 году рахункі ў банку мелі больш за 28 тыс. прадпрыемстваў і больш за мільён фізычных асобаў[13].
У жніўні 2010 году ААТ «Белаграпрамбанк» першым сярод беларускіх банкаў укараніў сыстэму мэнэджмэнту якасьці абслугоўваньня фізычных асобаў і атрымаў сэртыфікат яе адпаведнасьці стандартам СТБ ISO 9001[14].
Апэрацыйны даход у 2009 годзе складаў 152,1 млрд рублёў (54,3 млн $), у 2010 годзе — 253 382,5 млн руб[15].
Remove ads
Санкцыі
24 чэрвеня 2021 году быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу. Санкцыі Эўрапейскага Зьвязу прадугледжваюць абмяжаваньні на пазыкі на рынках ЭЗ і даступнасьць крэдытаў з тэрмінам пагашэньня ў больш чым 90 дзён ад эўрапейскіх контрагентаў[16][17].
У сакавіку 2022 году адключаны ад SWIFT[18].
Таксама банк трапіў у санкцыйныя сьпісы Швайцарыі (2021 год), Украіны, Японіі (2022 год) ды Канады (2023 год)[19].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads