Белазерск
горад у Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Белазе́рск (па-расейску: Белозерск) — горад у Расеі, адміністацыйны цэнтар Белазерскага раёну Валагодзкай вобласьці. Горад месьцьціца на беразе Белага возера. Насельніцтва гораду складае 8 580 чалавек паводле стану на 2020 год.
Remove ads
Гісторыя
Паводле архэалягічных зьвестак горад быў заснаваны ў сярэдзіне X стагодзьдзя на паўднёвым беразе ў вытока ракі Шаксна, дзе ён праіснаваў да сярэдзіны XIV стагодзьдзя. Правабярэжная частка гораду з часам выцягнулася ўздоўж берага ракі амаль на 2 км. Забудова левага берагу Шаксны пачалася не пазьней за першую палову XI стагодзьдзя. Раней меў назву Белавозера. З 1238 году Белавозера было цэнтрам незалежнага Белазерскага княства, а да гэтага ён уваходзіў у склад Растова-Суздальскага княства, якое праіснавала амаль 150 гадоў. Быў гандлёвым і рамесным цэнтрам. У пачатку XIV стагодзьдзя Белавозера згасае, а да сярэдзіны стагодзьдзя плошча ягоных тэрыторыяў скарачаецца да 7 га.
У 1352 годзе ў Белавозера адбылася эпідэмія пошасьці, якая зьнішчыла амаль ўсё насельніцтва. Але з таго, што горад меў важнае становішча на водным шляху, па якім паўночныя землі мелі зносіны з Паволжам, а таксама з гарадамі на Сухоне і Паўночнай Дзьвіне, то горад хутка адрадзіўся. У 1363—1364 гадох Белазерск быў нанова заснаваны на новым месцы за 17 км на захад ад свайго першапачатковага месца. У пачатку XIX стагодзьдзя разьвіцьцю гораду спрыяла Марыінская водная сыстэма, якая пачала дзейнічаць у 1810 годзе.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads