Беларусафобія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Беларусафобія (стар.-грэц. φόβος — страх) — адмаўленьне, варожасьць і нянавісьць да беларускай мовы, беларускага этнасу і Беларусі. Адным з асноўных спосабаў ёсьць стварэньне паданьняў для падрыву веры беларусаў ва ўласную жыцьцяздольнасьць і будучыню[1].
Віды
- Мэнтальная: беларускасьць выклікае хваравіты водгук. Выпраўленьне вымагае зьмены мэнталітэту і спыненьне адмоўнай дзейнасьці.
- Прыстасавальніцкая: выклікаецца духоўнай пераменлівасьцю і павярхоўным сябелюбствам дзеля атрыманьня большых прыбыткаў. Выкараняецца ладам выгодаў за побытавую адданасьць беларускай культуры.
- Касмапалітычная: менавіта прыхаваная вэстэрнізацыя і крышнаізацыя. Пераадольваецца праз спабораздольнасьць беларускай культуры[1].
Remove ads
Праявы
Да праяваў беларусафобіі адносяць: 1) парваньне беларускага нацыянальнага сьцяга (бела-чырвона-белага); 2) спаленьне беларускамоўных падручнікаў; 3) зьдзек зь беларускай мовы; 4) закрыцьцё беларускамоўных школаў, гімназіяў і ліцэяў; 5) зьнявага(en) шанаваных людзей беларускага народу (Васіль Быкаў, Францішак Скарына), 6) разбурэньне беларускіх помнікаў, у тым ліку шляхам пераробкі; 7) наўмыснае псаваньне ўласьцівага Беларусі краявіду(en); 8) вынішчэньне запаведнай прыроды Беларусі; 9) грэблівае стаўленьне да людзей беларускай народнасьці, беларускай літаратуры і творчасьці; 10) нянавісьць да беларускай моладзі і вольнасьці беларусаў; 11) накладаньне спагнаньня, звальненьне з працы, выгнаньне з вучэльні і зьняволеньне за вуснае і пісьмовае выкарыстаньне беларускай мовы[2].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads