Беларускае рэспубліканскае таварыства ратаваньня на вадзе
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Беларускае рэспубліканскае таварыства ратаваньня на вадзе — грамадзкае аб’яднаньне Беларусі, заснаванае ў 1970 годзе. З 2004 году ўдзелельнічала ў Рэспубліканскай каардынацыйнай радзе кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў[3]. Прынамсі з 1995 году[4] пасаду старшыні займае Анатоль Голуб.
Remove ads
Кіраваньне
- Зьезд. Склікаецца аднойчы на 5 гадоў. Правамоцны пры наяўнасьці большасьці прадстаўнікоў. Вызначае кірункі дзейнасьці. Абірае Раду і Рэвізійную камісію.
- Рада. Зьбіраецца аднойчы на 2 гады. Выконвае пастановы Зьезда ды платныя замовы Міністэрства па надзвычайных сытуацыях на падрыхтоўку вадалазаў і кіроўцаў суднаў. Па ўзгадненьні з урадам прызначае старшыню. Абірае Прэзыдыюм ды кіруе ўласнасьцю. Устанаўлівае цэны на паслугі падпарадкаваных установаў ды наймае іх кіраўнікоў.
- Прэзыдыюм. Зьбіраецца двойчы на год. Вызначае парадак прадстаўніцтва на Зьезьдзе. Ухваляе Ўставу вадалазна-ратавальнай службы. Вызначае памер сяброўскіх складак і адлічэньняў прыбыткаў падпарадкаваных установаў. Вызначае парадак узнагароджаньня супрацоўнікаў.
- Рэвізійная камісія. Зьбіраецца штогод. Правярае грашовае справаводзтва ды вядзе ўлік уласнасьці.
Remove ads
Задачы
Паводле Статуту задачамі таварыства ёсьць:
- ратаваньне і ахова жыцьця людзей на вадзе;
- тлумачэньне насельніцтву папярэджаньня здарэньня на вадзе;
- навучаньне насельніцтва прыёмам ратаваньня і аказаньня першай дапамогі асобам, якія церпяць бедзтва на вадзе;
- улік і агляд суднаў ды нагляд за бясьпекай суднаходзтва.
Дзейнасьць
Паводле Статуту спосабамі дзейнасьці таварыства ёсьць:
- будоўля водных збудаваньняў;
- гуртовы гандаль плавальным, вадалазным ды ратавальным снадзівам;
- ачышчэньне дна вадаёмаў;
- падрыхтоўка падводных плыўцоў і ратавальнікаў;
- выпуск выданьняў аб папярэджаньні здарэньняў на вадзе;
- распрацоўка ратавальных прыладаў;
- правядзеньне спабораў па ратавальным шматбор’і;
- пошук і выманьне з вады тапельцаў;
- пракат плавальнага і ратавальнага снадзіва, ладжаньне перавозу, забаваў і стаянак на вадзе, рамонт суднаў.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads