Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Рэспублікі Беларусь

From Wikipedia, the free encyclopedia

Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Рэспублікі Беларусь
Remove ads

Міністэ́рства па надзвыча́йных сытуа́цыях Рэспу́блікі Белару́сьміністэрства ўраду Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць пажаратушэньне ды папярэджаньне прамысловых і прыродных здарэньняў. Міністар па надзвычайных сытуацыях ды яго намесьнікі прызначаюцца й здымаюцца з пасадаў прэзыдэнтам. З 11 сакавіка 2021 году пасаду Міністра займае Вадзім Сіняўскі[4].

Хуткія факты Абрэвіятура, Штаб-кватэра ...
Remove ads

Задачы

  • Рэгуляваньне і кіраваньне ў сфэры папярэджаньня і ліквідацыі надзвычайных сытуацыяў прыроднага і тэхнагеннага характару і грамадзянскай абароны
  • Забесьпячэньне пажарнай, прамысловай, ядзернай і радыяцыйнай бясьпекі
  • Ліквідацыя наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС
  • Стварэньне і забесьпячэньне захаванасьці дзяржаўнага і мабілізацыйнага матэрыяльных рэзэрваў[5]

Паўнамоцтвы

Паводле Часткі 3 Ўставы МНС валодае паўнамоцтвамі на:

  • праверку выкананьня й вынясеньне загадаў аб выпраўленьні парушэньняў заканадаўства аб папярэджаньні здарэньняў;
  • запыт і атрыманьне зьвестак ва ўстановах;
  • прыцягненьне ўстановаў да распрацоўкі ведамасных пастановаў, падрыхтоўкі спабораў і распродажаў;
  • вызначэньне парадку кіраваньня маёмасьцю падпарадкаванымі ўстановамі[6].

Служба

На пасады шараговых супрацоўнікаў ды малодшых начальнікаў наймаюцца поўнагадовыя грамадзяне ва ўзросьце да 30 год, на пасады начальнікаў сярэдняга й старшага ўзроўню — да 35 год. Прызначэньне на пасады вышэйшых начальнікаў ажыцьцяўляецца прэзыдэнтам. На службу не прымаюцца грамадзяне, якія:

  1. зьдзейсьнілі злачынства;
  2. зьяўляюцца абмежавана дзеяздольнымі паводле набыўшай сілу пастановы суда;
  3. адмаўляюцца праходзіць адмысловую праверку.

Супрацоўнікам у званьні ад шарагоўца да падпалкоўніка дазваляецца заставацца на службе да дасягненьня ўзросту ў 45 гадоў, у званьні палкоўніка — да 50 гадоў, генэрал-маёра ды генэрал-лейтэнанта — да 55 гадоў. Застацца на службе звыш гранічнага ўзросту ў званьні да падпалкоўніка дазваляецца рашэньнямі калегіі міністэрства, а ў званьні палкоўніка й вышэй — рашэньнем прэзыдэнта[7].

Апарат

  • Міністар — Вадзім Сіняўскі
  • Першы намесьнік міністра — генэрал-маёр унутранай службы Аляксандар Худалееў
  • Намесьнікі міністра
    • Намесьнік міністра — генэрал-маёр унутранай службы Анатоль Даўгалевец
    • Намесьнік міністра — генэрал-маёр унутранай службы Ігар Болатаў
    • Намесьнік міністра — палкоўнік унутранай службы Андрэй Юржыц
  • Памочнік міністра — прэсавы сакратар
  • Галоўная ўправа дзяржаўнай сыстэмы папярэджаньня і ліквідацыі надзвычайных сытуацыяў і грамадзянскай абароны
  • Управа аварыйна-ратавальных службаў і ліквідацыі надзвычайных сытуацыяў
  • Управа справаводзтва і кантролю выкананьня
  • Управа кадраў
  • Управа матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня
  • Управа міжнароднага супрацоўніцтва
  • Управа нагляду і прафіляктыкі
  • Управа прававога забесьпячэньня
  • Управа фінансавай і эканамічнай работы
  • Аддзел навукі і інавацыйнага разьвіцьця
  • Аддзел апэратыўнага кіраваньня
  • Аддзел арганізацыі навучаньня насельніцтва і прафэсійнай падрыхтоўкі
  • Аддзел рэжымна-сакрэтнай работы
  • Аддзел сувязі і апавешчаньня
  • Аддзел будаўніцтва
  • Сэктар ідэялягічнай працы
  • Сэктар мабілізацыйнага забесьпячэньня
  • Сэктар уласнай бясьпекі
Remove ads

Навучальныя і навуковыя ўстановы

  • Навукова-дасьледчы інстытут пажарнай бясьпекі і праблемаў надзвычайных сытуацыяў(ru)
  • Вучэльні — Менскі камандна-інжынэрны інстытут, Гомельскі інжынэрны інстытут ды ліцэй пры ім, Інстытут перападрыхтоўкі і павышэньня кваліфыкацыі;
  • Дзяржаўная пажарная аварыйна-ратавальная ўстанова «Рэспубліканскі атрад адмысловага прызначэньня»
  • Дзяржаўная авіяцыйная аварыйна-ратавальная ўстанова «Авіяцыя»
  • Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтар кіраваньня і рэагаваньня на надзвычайныя сытуацыі»
  • Установа «Рэспубліканскі цэнтар сэртыфікацыі і экспэртызы ліцэнзаваных відаў дзейнасьці»
  • Установа «Рэспубліканскі цэнтар тылавага забесьпячэньня»
  • Рэспубліканская кантрольна-рэвізыйная інспэкцыя
  • Цэнтралізаваная бугальтэрыя
Remove ads

Падпарадкаваныя ўстановы

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads