Беларускае слова (1920)

беларуская газэта, якая выдавалася ў 1920—1921 роках у Горадні From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Белару́скае сло́ва» — орган гарадзенскага Беларускага нацыянальнага камітэту.

Хуткія факты Тып, Фармат ...
Remove ads

Гісторыя

Выдавалася з 2 кастрычніка 1920 да 7 студзеня 1921 у Горадні на беларускай мове. Рэдактары: Вячаслаў Адамовіч, Уладзімер Шалешка (з № 42). У газэце супрацоўнічалі Аркадзь Смоліч (пад крыптанімам «Л. Б.»), Сымон Рак-Міхайлоўскі (пад крыптанімамі «С. Р.», «С. Р-к»), Янка Натусевіч і інш.

Інфармавала пра падзеі ў Беларусі, Польшчы і ва ўсім сьвеце. Палітычнае жыцьцё асьвятляла з пазыцыяў барацьбы за нацыянальнае вызваленьне беларускага народу. Распаўсюджвалася ў Таліне рэдакцыяй газэты «Послѣднія извѣстія»[1] і газэтай «Народное дѣло»[2]. Выйшла 78 нумароў. Выданьне спынена ўладамі Польшчы, пра што паведамілі газэты «Наша думка»[3], «Gaseta Warszawska», «Варшавское слово» і «Народное дѣло»[4]. Супраць рэдактара Уладзімера Шалешкі распачалі судовую справу[5].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads