Наша думка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Наша думка
Remove ads

«На́ша ду́мка» — штотыднёвая грамадзка-палітычная і літаратурная газэта прагрэсіўнага кірунку. Выходзіла на беларускай мове ў Вільні (24 сьнежня 1920 — 8 ліпеня 1921). Выйшла 27 нумароў. Забаронена польскімі ўладамі.

Хуткія факты Тып, Краіна ...

Рэдактары: Максім Гарэцкі, на Вастрабрамскай вуліцы 5 (Пасаж), друкарня «Друк», на Вастрабрамскай вуліцы 5 (па-летувіску: Aušros gatvė 5) (54°40′34.62″ пн. ш. 25°17′16.65″ у. д.); з № 14 Аляксей Кабычкін на Вастрабрамскай вуліцы 9 (па-летувіску: Aušros gatvė 9) (54°40′32.44″ пн. ш. 25°17′18.13″ у. д.), друкарня Барыса Клецкіна, Мала-Стэфаноўская 23, (па-летувіску: Raugyklos gatvė 23) (54°40′23.92″ пн. ш. 25°16′44.87″ у. д.).


Remove ads

Зьмест

Асноўную ўвагу аддавала палітычнаму й эканамічнаму становішчу Заходняе Беларусі пад уладай Польшчы, распаўсюджаньню ідэяў вызваленчага руху. Меліся рубрыкі: «Штодзенныя весткі», «Правінцыяльны аддзел», «Беларускае жыцьцё».

15 красавіка 1921 году на старонках газэты надрукавалі верш былога ўдзельніка Слуцкага збройнага чыну «На сьмерць Піліпа Валоцькі» з наступнымі радкамі[1]:

«

На той стужцы, бел-чырвона-белай,
Літары напісаны крывёю
Тут ляжыць сын Беларусі мілай,
Што пайшоў цярнёвай каляёю[2].

»

Таксама 29 красавіка, 27 траўня 1921 году лісты ваяроў Слуцкага збройнага чыну й 6 траўня 1921 году верш «Песьня інтэрнаваных 1 Слуцкай Брыгады стральцоў»[3][4][5].

Remove ads

Памяць

Хор вольных беларусаў «Гук Цішы», які базуецца ў Варшаве, агучыў да Дня гэрояў Слуцкага збройнага чыну песьню слуцкіх паўстанцаў[6].

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads