Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Белару́ская дзяржа́ўная акадэ́мія маста́цтваў — вышэйшая навучальная ўстанова ў г. Менску. Рыхтуе адмыслоўцаў у галіне тэатральнага, выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, кіна-, тэлемастацтва і іншых відаў экранных мастацтваў і дызайну.
Remove ads
Гісторыя
- У 1945 г. заснаваны тэатральны інстытут. Першым дырэктарам інстытуту быў Міхаіл Гурскі (у 1945—1946)[1].
- 1953 г. — тэатральны інстытут ператвораны ў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут.
- 1991 г. — тэатральна-мастацкі інстытут рэарганізаваны ў Беларускую акадэмію мастацтваў.
- 2001 год — акадэміі прысвоеная назва «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў».
2020–2021 гады
Пасьля масавых фальсыфікацыяў на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году, жорсткага разгону акцыяў пратэсту, зьбіцьця й катаваньняў затрыманых пратэстоўцаў, шматлікія студэнты акадэміі падтрымалі пратэсты. 26 кастрычніка па закліку Сьвятланы Ціханоўскай яны далучыліся да агульнанацыянальнай забастоўкі. 27 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў адлічваць усіх студэнтаў і звальняць выкладчыкаў, якія прымаюць удзел у несанкцыянаваных акцыях[2].
БДАМ стала першай ВНУ, дзе пачалі адлічваць бастуючых студэнтаў пасьля загаду Лукашэнкі. Увечары таго ж дня стала вядома пра адлічэньні студэнтаў акадэміі[3]. Кіраўніцтва факультэту дызайну адмовілася адлічваць сваіх студэнтаў, але загады былі аформлены ў абыход дэканату. Таксама прынцыпова адмовілася падпісвацца пад загадам аб адлічэньні студэнтаў прарэктарка па вучэбнай працы, мастацтвазнаўца Алена Бохан[4]. 30 кастрычніка стала вядома пра адкрыты ліст, у якім больш за 60 супрацоўнікаў Акадэміі мастацтваў запатрабавалі аднавіць адлічаных студэнтаў, не чыніць перашкод для мірных сходаў[5].
Дзеяньні кіраўніцтва ўнівэрсытэту былі асуджаныя на міжнародным узроўні[6][7].
21 чэрвеня 2021 году рэктар Міхась Баразна быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[8]. Паводле рашэньня ЭЗ, Баразна «нясе адказнасьць за рашэньне адміністрацыі ўнівэрсытэту адлічыць студэнтаў за ўдзел у мірных акцыях пратэсту», пастановы аб чым былі прыняты пасьля закліку Лукашэнкі 27 кастрычніка 2020 году адлічаць студэнтаў унівэрсытэтаў, якія ўдзельнічаюць у акцыях пратэсту й страйках – рэпрэсіі супраць грамадзянскае супольнасьці й падтрымку рэжыму Лукашэнкі[9].
Remove ads
Факультэты
Ад 2010 году ў акадэміі існуюць 5 факультэтаў[1]:
- Тэатральны факультэт
- Мастацкі факультэт
- Факультэт дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
- Факультэт экранных мастацтваў
- Факультэт павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads