Беларуская маладзёжная (газэта)
беларуская газэта From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Беларуская маладзёжная (1994—2002) — беларуская газэта, дадатак да аднайменнай радыёстанцыі.
Зарэгістраваная ў сакавіку 1994 году. У ёй друкаваліся расшыфроўкі радыйных гутарак, анонсы этэраў і ўсё, што не зьмяшчалася ў радыёфармат. Калі радыёстанцыю зачынілі, газэта засталася[1].
Галоўны рэдактар — Тацьцяна Мельнічук.
Традыцыйны фармат — 8 старонак А3.
Газэта асьвятляла нараджэньне й разьвіцьцё палітычнай апазыцыі сярэдзіны-канца 1990-х, дзейнасьць незарэгістраваных моладзевых аб’яднаньняў з усіх бакоў палітычнага спэктру, сачыла за разьвіцьцём й актуальным станам альтэрнатыўнай моладзевай культуры Беларусі.
З 1995 па 1998 рэдакцыя газэты праводзіла ў Менску вулічны рок-фэст «Купальле з Беларускай маладзёжнай».
Апошні нумар выйшаў у чэрвені 2002 году. У кастрычніку 2003 году пасьведчаньне аб рэгістрацыі было скасаванае міністэрствам інфармацыі РБ.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads