Газэта
від папяровага сродку масавай інфармацыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Газэ́та (італ. gazetta) таксама ґазэ́та[a] — від папяровага сродку масавай інфармацыі, пэрыядычнасьць выданьня якога, звычайна, часьцей чым раз на тыдзень.

Назоў паходзіць ад манэты, якую ў XVI стагодзьдзі плацілі за рукапісны аркуш навінаў у Вэнэцыі. Сучасныя газэты зь вялікімі накладамі могуць мець рэгіянальныя дадаткі, ці проста рэгіянальныя адрозьненьні ў аб’явах, рэкляме і г. д. Існуюць газэты, якія выдаюцца нават у некалькіх краінах. Існуюць газэты, існаваньне якіх абмежавана часам ці накладам, напрыклад фэстывальныя газэты ці газэты якія распаўсюджваюцца на вялікіх (шматдзённых) выставах. Звычайная газэта — адзін, альбо некалькі лістоў друкаваных на газэтнай паперы, нават калі выдаюцца радзей чым раз на тыдзень.
Remove ads
Гісторыя
29 сакавіка 168 г. у Старажытным Рыме пачалі выдаваць рукапісныя скруткі «Штодзённыя справы рымскага народу» пра падзеі ў месьце, якія вывешваліся на пляцах і дастаўляліся ўрадоўцам ды патрыцыям[1]. Газэты ў сучасным разуменьні гэтага слова ўзьніклі ў пачатку XVII стагодзьдзя на тэрыторыі Сьвятой Рымскай імпэрыі Нямецкай нацыі: спачатку ў 1605 годзе ў Страсбургу друкаром Ёганам Каролюсам была заснаваная газэта «Relation aller Fürnemmen und gedenckwürdigen Historien», вядомая таксама як «die Straßburger Relation»[2], а ў 1609 годзе ў Вольфэнбютэлі пабачыла сьвет Aviso — цяпер гэта найстарэйшая газэта, што захавалася да нашага часу. Крыху пазьней газэты зьявіліся і ў іншых краінах: La Gazette ў Францыі (1631, праіснавала да 1915)[3], Post och Inrikes Tidningar у Швэцыі (1645, першапачаткова называлася Ordinari Post Tijdender; зьяўляецца найстарэйшай у сьвеце газэтай, што выходзіць безь перапынку з часу заснаваньня[4], з 2007 году — толькі ў электронным выглядзе)[5]. Першая штодзённая газэта (выдавалася 6 дзён у тыдзень) узьнікла ў Ляйпцыгу ў 1650 годзе.
Remove ads
Беларусь
Першую беларускамоўную газэту «Мужыцкая праўда» выдавалі ў 1862—1863 гадах Кастусь Каліноўскі і яго паплечнікі[6]. У 1941 годзе ў Беларусі выходзіла 162 газэты з разавым накладам у 1067 тыс. асобнікаў[7]. У 2010 годзе з 713 найменьняў газэтаў толькі 185 (26%) выдавалася на беларускай мове. З гадавога накладу ў 510,3 млн асобнікаў толькі крыху больш як чвэрць выходзіла па-беларуску. У разавым накладзе (8,1 млн асобнікаў) на беларускамоўныя газэты прыпадала толькі 1,2 млн асобнікаў (14,8%)[8]. У 2013 годзе 90 з больш як 130 раённых, гарадзкіх і абласных газэтаў Беларусі былі самаакупнымі. Агульным разавы наклад мясцовых газэтаў складаў 991 000 асобнікаў, што перавышала наклад агульнакраёвых газэтаў[9].
Remove ads
Заўвагі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads