Беларуская фэдэрацыя гандболу

спартовае грамадзкае аб'яднаньне Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Беларуская фэдэрацыя гандболу — спартовае грамадзкае аб’яднаньне Беларусі, заснаванае ў 1992 годзе.

Хуткія факты Абрэвіятура, Дата ўтварэньня ...

На 2025 год налічвала 33 гульнявыя судзьдзі, у тым ліку 5 жанчынаў[4], а таксама 19 інспэктараў, у тым ліку адну жанчыну[5]. На міжнародных пяршынствах ад Беларусі выступалі 4 зборныя: жаночая і мужчынская, дзяўчынаў і юнакоў да 19 гадоў[6].

Remove ads

Спаборніцтвы

На 2025 год Беларуская фэдэрацыя гандболу ладзіла:

  • Супэрлігу Беларусі сярод жанчынаў і мужчынаў асобна ў 1-м і 2-м дывізіёнах у абодвух выпадках[7];
  • Кубак Беларусі сярод жанчынаў і мужчынаў асобна зь фіналам чатырох у абодвух выпадках[8];
  • Супэркубак Беларусі сярод жанчынаў і мужчынаў асобна[9].

У спаборніцтвах бралі ўдзел:

  • 14 жаночых дружынаў — «БНТУ-БелАЗ», «БНТУ-БелАЗ-РГУАР», «БНТУ-БелАЗ-2», «Гомель», «Гомель-2», «Гараднічанка» (Горадня), «Гараднічанка-2», «Берасьце», «Берасьце-2», «Бярэзіна» (Бабруйск), «Віцяблянка», «Зорка», «Зорка-2» і «РГУАР-Зборная-2008»;
  • 18 мужчынскіх дружынаў — «Мяшкоў Берасьце», «СКА Менск», «БДУФК-СКА-РГУАР», «СКА-Юні», «Кронан» (Горадня), «Кронан-2», «Бусел Кітаю», «Машэка» (Магілёў), «Машэка-2», «Гомель», «Гомель-2», «Менскі абласны гандбольны клюб», «РЦАР-МАГК», «Аматары», «СДЮШАР-Вікторыя», «МАЗ-Ворша», «СДЮШАР-Вікторыя» і «РГУАР-Зборная-2008».
Remove ads

Кіраваньне

  • Канфэрэнцыя. Паўнамоцная пры ўдзеле 2/3 пасланьнікаў. Зацьвярджала Праграму разьвіцьця гандболу ды абірала Выканаўчы камітэт, Кантрольна-рэвізійную камісію і Апякунскую раду на 4 гады. Прымае рашэньне аб удзеле ў саюзах грамадзкіх аб’яднаньняў.
  • Выканаўчы камітэт. Улучала старшыню, ягоных намесьнікаў, генэральнага сакратара, кіраўнікоў пастаянных камісіяў і кіраўнікоў абласных ды менскага гарадзкога аддзяленьняў БГФ. Зацьвярджаў каштарыс выдаткаў і гадавы плян працы. Вызначаў памер сяброўскіх унёскаў і ствараў гаспадарчыя ўстановы.
  • Апарат. Яго кіраўнік прызначаўся старшынёй. Вёў пратакол паседжаньняў і выконваў даручэньні Выканаўчага камітэту. Складаў гадавы плян мерапрыемстваў і справаздачы ў Міністэрства спорту і турызму Беларусі, Міністэрства юстыцыі Беларусі і Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі.
  • Кантрольна-рэвізійная камісія. Засядала штогод. Улучала ўласнага старшыню, ягонага намесьніка і сакратара. Ладзіла праверкі гаспадарчай дзейнасьці і справаводзтва, стану банкаўскіх рахункаў і выкананьнем каштарысу.
  • Апякунская рада. Складалася з дарадцаў старшыні[10].
Remove ads

Мінуўшчына

У 1992 годзе заснавалі грамадзкае аб’яднаньне «Беларуская фэдэрацыя гандболу», якое стварыла штогадовы Чэмпіянат Беларусі па гандболе сярод мужчынаў. У 1995 годзе мужчынская зборная Беларусі па гандболе ўпершыню выйшла ў фінал Чэмпіянату сьвету па гандболе, дзе заняла 5-е месца. У 1997 і 1999 гадох жаночая зборная Беларусі па гандболе выходзіла ў фінал Чэмпіянату сьвету па гандболе. У 2000 годзе юнацкая зборная Беларусі па гандболе заняла прызавое 2-е месца на Моладзевым чэмпіянаце Эўропы па гандболе, які праходзіў у Грэцыі. Капітан юнацкай зборнай Андрэй Курчаў атрымаў узнагароду найлепшага гульца, бамбардзіра і правага паўсярэдняга. Іван Броўка і Аляксей Жук атрымалі ўзнагароды найлепшых левага крайняга нападніка і брамніка адпаведна. Старэйшым трэнэрам быў Мікалай Жук[11].

У 2013 годзе 6-кратны пераможца Лігі чэмпіёнаў ЭГФ Сяргей Рутэнка быў прызнаны найлепшым левым паўсярэднім сьвету. У 2015 годзе моладзевая зборная Беларусі па гандболе заняла 6-е месца на чэмпіянаце сьвету, які праходзіў у Бразыліі. Трэнэрамі былі Алег Шарэйка, Сяргей Кастрама і Мікалай Зянько. У 2016 годзе брамнік Вячаслаў Салдаценка быў прызнаны найлепшым брамніка сьвету. У 2020 годзе Мікалай Вайлупаў стаў 2-м бамбардзірам Чэмпіянату Эўропы. У 2022 годзе Арцём Каралёк прызнаваўся найбольш каштоўным гульцом фіналу Лігі чэмпіёнаў Эўрапейскай гандбольнай фэдэрацыі[11].

Старшыні

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads