Мікалай Зянько

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікалай Зянько (нар. 11 сакавіка 1989 году) — колішні беларускі футбаліст, нападнік.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Выхаванец футбольнага клюбу «Менск». З 2007 году пачаў выступы ў першай камандзе ды аддаваўся ў арэнды. У 2011 годзе трывала замацаваўся ў асноўным складзе «Менску», а сэзон 2012 году правёў у арэндзе ў магілёўскім «Дняпры», дапамогшы клюбу здабыць перамогу ў Першай лізе. У студзені 2013 году перайшоў у «Дняпро» на трывалай аснове[4], але пры гэтым страціў месца ў асноўным складзе і звычайна толькі зьяўляўся на замену. У ліпені 2013 году пачаў зьяўляцца ў першай адзінаццатцы, але пазьней зноў апынуўся па-за першым складам.

У лютым 2014 году падпісаў кантракт з «Слуцкам»[5]. У складзе слуцкага клюбу спачатку быў асноўным нападнікам, але потым перамясьціўся на пазыцыю атакуючага паўабаронцы. У студзені 2015 году падоўжыў пагадненьне з случакамі[6]. У сэзоне 2015 году пачаў радзей зьяўляцца ў складзе, і ў студзені 2016 году кантракт з камандаай на ўзаемную згоду быў скасаваны[7].

У лютым 2016 году пасьля прагляду падпісаў кантракт зь мікашэвіцкім «Гранітам»[8]. У ліпені 2016 году празь фінансавыя цяжкасьці пакінуў Мікашэвічы, а ў жніўні падпісаў кантракт з малдаўскім клюбам «Мілсамі»[9][10]. У жніўні 2017 году вярнуўся ў Беларусь, стаўшы гульцом мазырскай «Славіі»[11]. Замацавацца ў асноўным складзе ня здолеў, згуляўшы ўсяго ў пяці матчах. У тым ліку гуляў таксама за клюбны дубль. Паводле вынікаў сэзону 2017 году «Славія» страціла месца ў Найвышэйшай лізе, і неўзабаве Зянько пакінуў мазырскі клюб[12].

У лютым 2018 году трэнаваўся зь менскім «Тарпэда», а пазьней далучыўся да таджыцкага клюбу «Істыклол». У першым жа афіцыйным матчы за «Істыклол» здабыў Супэркубак Таджыкістану. У фінальнай сустрэчы, якая ладзілся 2 сакавіка 2018 году, ягоны клюб перамог зь лікам 3:2 «Худжанд», а сам беларус забіў гол і быў прызнаны найлепшым гульцом матчу[13]. У ліпені 2018 году стаў гульцом «Гарадзеі»[14], дзе пераважна зрэдку выходзіў на замену. Па заканчэньні сэзону 2018 году пакінуў клюб. У пачатку 2019 году праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне», але ў выніку ў сакавіку 2019 году стаў гульцом «Ліды»[15]. Быў асноўным нападнікам лідчанаў, з 10 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сэзоне.

У студзені 2020 году трэнаваўся зь менскімі «Крумкачамі» і ў лютым падпісаў кантракт з клюбам[16]. У складзе камандзе звычайна выходзіў на замену. У ліпені 2020 году пакінуў «Крумкачы»[17] і прыяднаўся да «Смаргоні»[18], дзе замацаваўся ў стартавым складзе, з 6 галамі стаўшы найлепшым бамбардзірам каманды.

У пачатку 2021 году далучыўся да «Воршы», дзе быў асноўным нападнікам. Займеўшы на сваім рахунку 9 галоў, стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды ў сэзоне. У пачатку 2022 году трэнаваўся з «Маладэчнам», а пазьней вярнуўся ў «Ліду» і ў сакавіку афіцыйна ўзмоцніў склад каманды[19]. У ліпені 2022 году вярнуўся ў «Воршу»[20]. Пакінуў клюб па заканчэньні сэзону 2022. У ліпені 2023 году далучыўся да менскага «Трактара»[21], дзе гуляў да канца сэзону.

Remove ads

Дасягненьні

«Істыклол»:

  • Уладальнік Супэркубка Таджыкістану: 2018

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads