Беларускі культурна-грамадзкі клюб

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Беларускі культурна-грамадзкі клюб у Сыднэі (БКГК). Афіцыйна зарэгістраваны 14 сьнежня 1973 г. Створаны ў складзе: старшыня Мікола Антух, скарбнік Язэп Шкода, сакратар Міхась Лужынскі. Усяго было ва ўправе 12 дырэктараў: доктар Язэп Малецкі, Оля Тамашэўская, Ганна Калпяка, Язэп Шкода, Лявон Дзядзюля, Віктар Ліпскі, Янка Гавенчык, Кастусь Хаванскі, К.Каваль, Кастусь Сіткоўскі і Алесь Алехнік. Управа рэгулярна пераабіралася.

Асноўнымі кірункамі дзейнасьці клюбу было наладжваньне нацыянальных мерапрыемстваў беларусаў. Пры клюбе існаваў Жаночы камітэт, якім у розныя гады кіравалі Надзея Лужынская, Вольга Тамашэўская, Лёля Сіткоўская.

БКГК быў чальцом Фэдэральнай рады беларускіх арганізацый у Аўстраліі ад яе заснаваньня да 1977 г., калі з прычыны рознагалосься з кіраўніцтвам Рады абвясьціў аб сваім выхадзе з арганізацыі. Аднак клюб працягваў дзейнасьць у Сыднэі.

У 1972 (?) г. клюб набыў памяшканьня (Беларускі дом) у раёне Файрфілд у Сыднэі. Грошы на набыцьцё завяшчаў грамадзкі дзеяч Адам Чурыла. У пэрыяд старшынства Міхася Лужынскага клюб налічваў 198 чалавек.

Пасьля стварэньня БКГК фактычна спыніўся падзел беларусаў на прыхільнікаў БЦР і Рады БНР.

Remove ads

Старшыні

  • Мікола Антух 1973 — 1975
  • Лявон Дзядзюля 1976 — 1977
  • Міхась Зуй 1978
  • Кастусь Сіткоўскі 1979 — 1980
  • Ганна Калпяка 1981
  • Міхась Лужынскі 1982 — 1986
  • Міхась Ціхан 1987
  • Міхась Лужынскі 1988 –

Крыніцы

  • Антух, М. Я ўмею за сябе пастаяць / Мікола Антух // Адзінец, А. Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў: зборнік успамінаў / Аляксандр Адзінец. — Мн.: Медисонт, 2007. — 704 с., [28] с. іл. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны: Кніга 11). — С. 17 — 25.
  • Калодка, А. Беларусы ў Аўстраліі / Аляксандар Калодка // Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі / Укл. Л.Юрэвіч. — Нью-Ёрк: БІНІМ, 1999. — 361 с. — С. 328 — 339.
  • Лужынскі, М. Я вельмі сумую па жонцы / Міхась Лужынскі // Адзінец, А. Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў: зборнік успамінаў / Аляксандр Адзінец. — Мн.: Медисонт, 2007. — 704 с., [28] с. іл. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны: Кніга 11). — С. 60 — 69.
Remove ads

Літаратура

  • Гардзіенка, Н. Беларусы ў Аўстраліі: да гісторыі дыяспары / Натальля Гардзіенка; Прадмова І.Сурвіллы. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. — 468 с., [4] арк. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 3). — С. 444 — 445.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads