Язэп Малецкі

беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, рэдактар і выдавец, доктар мэдыцыны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Язэ́п Мале́цкі (12 студзеня 1906 в. Якужы, Мёрскі раён — 1982, Аўстралія) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, рэдактар і выдавец, доктар мэдыцыны.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў гімназію імя Стэфана Баторыя ў Друі, потым Віленскі ўнівэрсытэт (мэдычны факультэт). Працаваў лекарам з 1935 году, спэцыялізаваўся на акушэрстве і гінэкалёгіі ў Варшаве.

З студэнцкіх гадоў браў удзел у беларускім культурным і нацыянальным руху. Рэдактар і выдавец беларускіх газэт, каляндароў, сябра Віленскага беларускага нацыянальнага камітэту. У часе Другой сусьветнай вайны вярнуўся ў Вільню. Намесьнік Беларускага нацыянальнага камітэту ў 1941 годзе. Ад перасьледу летувісаў зьехаў ў Горадню, з восені 1942 году ў Баранавічах. Працаваў лекарам у баранавіцкіх больніцах, разам зь іншымі беларускімі дактарамі-патрыётамі Анатолем Бярозкам, Усеваладам Каралём, Наўмікам. Кіраўнік мэдычнай школы ў Баранавічах. Пазьней у 1944 годзе намесьнік прэзыдэнта БЦР на Вялейскую акругу. У 1944 годзе, апасаючыся савецкага перасьледу, зьехаў у Нямеччыну, потым у Аўстралію.

У Нямеччыне стаў ініцыятарам і галоўным арганізатарам «Аб’яднаньня беларускіх лекараў на чужыне», рэдагаваў часопіс «Мэдычная думка».

Атрымаў доктара мэдыцыны ў 1955 годзе ў Сыднэі.

У Аўстраліі быў сябрам першай управы Беларускага аб’яднаньня ў штаце Новы Паўднёвы Ўэйлз, дапамагаў у выданьні месячніка «Новае жыцьцё ў Сыднэі». Узначальваў фэдэральную раду беларускіх арганізацыяў Аўстраліі. Быў прадстаўніком Рады БНР у Сыднэі. Дапамагаў грашова як арганізацыям Аўстраліі, так і музэю й бібліятэцы ў Лёндане, і Беларускаму Інстытуту Навукі й Мастацтва.

Выдаў кнігу ўспамінаў «Пад знакам Пагоні» (1976). Друкаваў успаміны, мэдычныя публіцыстычныя артыкулы.

Remove ads

Літва і ліцьвіны

У кнізе «Пад знакам Пагоні» падкрэсьліваў: «назоў «Беларус» даволі новы, замацаваўся толькі пад расейскім панаваньнем. Калісьці ўсе тут называліся «Ліцьвінамі». Сяньня «Літвой» сталі называць правінцыю, што называлася Жмудзяй, Самагітыяй»[1].

Творы

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads