Інстытут рыбнай гаспадаркі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Інстытут рыбнай гаспадаркі» («ІРГ») — досьледнае прадпрыемства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (НАНБ), заснаванае ў 1928 годзе ў якасьці Беларускай навукова-дасьледчай станцыі рыбнай гаспадаркі.
На 2019 год УП «Інстытут рыбнай гаспадаркі» ўваходзіла ў склад Аддзяленьня аграрных навук НАНБ. «ІРГ» вырошчваў на продаж племяннога карпа і сажалкавую таварную ды пасадачную рыбу іншых відаў. У якасьці паслугаў прапаноўваў дыягностыку хваробы ў рыбы і ацэнку запасаў рыбы ў вадаёмах і вадацёках. «Інстытут рыбнай гаспадаркі» распрацоўваў захады папярэджаньня хваробаў і аздараўленьня ў рыбаводчых гаспадарках, кармавых дадаткі для рыбы паводле віду і ўзросту. Прапаноўваў захады павелічэньня прыроднай кармавой базы ў вадаёмах і захаваньня іх гідрахімічнага стану. Аказваў паслугі распрацоўкі рыбаводча-біялягічнага абгрунаваньня для арэндаваных вадаёмаў[1]. У асьпірантуру набіралі па 3 спэцыяльнасьцях: 1) гідрабіялёгія, 2) рыбная гаспадарка і аквакультура, 3) разьвядзеньне, сэлекцыя і генэтыка сельскагаспадарчых жывёлаў[2].
Remove ads
Падразьдзяленьні
На 2019 год УП «Інстытут рыбнай гаспадаркі» ўлучала:
- аддзел маркетынгу і навукова-тэхнічнай інфармацыі;
- 2 вытворчыя ўчасткі — сэлекцыйна-племянны «Ізабеліна» (Маладэчанскі раён) з сажалкамі на 59,7 га і гасразьліковы «Вялейка» з сажалкамі на 205,7 га (Прыазёрны пасёлак, Вялейскі раён);
- 5 працоўняў — 1) сэлекцыі і племянной працы, 2) сажалкавага і прамысловага рыбаводзтва, 3) хваробаў рыбаў, 4) рыбаводзтва і рыбалоўства ў прыродных вадаёмах, 5) кармоў[1].
Remove ads
Мінуўшчына
У 1928 годзе Народны камісарыят земляробства БССР заснаваў Беларускую навукова-дасьледчую станцыю рыбнай гаспадаркі (БелНДСРГ). У 1933 годзе БелНДСРГ пераўтварылі ў Беларускае аддзяленьне Ўсесаюзнага навукова-дасьледчага інстытуту сажалкавай рыбнай гаспадаркі(ru) (УНДІСРГ) ў Маскве (Расейская СФСР). У 1937 годзе Беларускае аддзяленьне УНДІСРГ пераўтварылі ў Рыбны аддзел НДІ харчовай прамысловасьці. У 1939 годзе яму вярнулі назву БелНДСРГ і перадалі Галоўнаму кіраўніцтву рыбнай прамысловасьці пры Савеце народных камісараў БССР. У 1950 годзе БелНДСРГ пераўтварылі ў Беларускае аддзяленьне Ўсесаюзнага НДІ азёрнай і рачной рыбнай гаспадаркі (УНДІАРРГ) ў Ленінградзе (Расейская СФСР). 10 лютага 1958 году Савет міністраў БССР зацьвердзіў Пастанову № 91 аб пераўтварэньні Беларускага аддзяленьня УНДІАРРГ у Беларускі НДІ рыбнай гаспадаркі (БелНДІРГ), які падпарадкавалі Міністэрству рыбнай гаспадаркі СССР. 25 сьнежня 1975 году Савет міністраў БССР ухваліў Пастанову № 1047 аб перадачы БелНДІРГ у вядзеньне Кіраўніцтва рыбнай гаспадаркі пры Савеце міністраў БССР. У 1978 годзе БелНДІРГ перайменавалі ў БелрыбНДІпраект у сувязі з утварэньне канструктарскага і праектнага аддзелаў. У студзені 1992 году БелрыбНДІпраект увайшоў у склад Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь. З 2002 году ў складзе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (НАНБ) як «Інстытут рыбнай гаспадаркі». З 2006 году УП «Інстытут рыбнай гаспадаркі» знаходзіцца ў складзе Навукова-вытворчага цэнтру жывёлагадоўлі НАНБ[3].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads