Кастрычніцкі раён (Менск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кастры́чніцкі раён — адміністрацыйны раён Менску. Месьціцца ў паўднёвай частцы гораду паміж чыгункамі Менск — Берасьце і Менск — Гомель. У ягоны склад уваходзяць прамысловы вузел «Калядзічы», пасёлак Сокал, а таксама тэрыторыя РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск», геаграфічна разьмешчанага на поўдні Смалявіцкага раёну. Плошча раёну складае 1927 га. Насельніцтва раёну складае 155 061 чалавек (перапіс 2009).
Штучнае негістарычнае ўтварэньне, межы якога не супадаюць з гістарычнымі мясцовасьцямі Менску[2]. Мае безаблічную палітызаваную назву ў духу камуністычнай прапаганды без зьвязку зь мясцовымі тапанімічнымі традыцыямі[2].
Remove ads
Гісторыя
У жніўні 1921 году Цэнтральнае бюро КП(б)Б выпусьціла пастанову падзяліць горад на тры раёны па партыйнай працы: Аляксандраўскі (правобраз цяперашняга Кастрычніцкага), Ляхаўскі й Цэнтральны.
У 1938 годзе былі створаныя адміністрацыйныя раёны Менску: Сталінскі, Варашылаўскі й Кагановіцкі (замест Аляксандраўскага).
У склад уваходзіць прамысловы вузел «Калядзічы». Указам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 сьнежня 2000 г. № 675 у мэтах забесьпячэньня інтарэсаў насельніцтва г.п. Сокал і стварэньні ўмоваў для сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця прадпрыемстваў грамадзянскай авіяцыі Рэспублікі Беларусь у гарадзкую рысу г. Менску былі ўключаныя г.п. Сокал і зямельны ўчастак плошчай 925 гектараў Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Нацыянальны аэрапорт Мінск». Паказаныя тэрыторыі ўвайшлі ў падначаленьне Кастрычніцкага раёну г. Менску.
Remove ads
Эканоміка
Спэцыялізацыя раёну — транспарт. Тут месьцяцца прадпрыемствы Менскага аддзяленьня Беларускай чыгункі, Менскі чыгуначны вакзал, Дэпартамэнт па авіяцыі Міністэрства транспарту й камунікацыяў Рэспублікі Беларусь, яго падразьдзяленьні й прадпрыемствы (у тым ліку і аэрапорт «Мінск-1»), аўтамабільны канцэрн «Белмагістральаўтатранс», аўтакамбінаты № 5 і 6.
Сярод прамысловых прадпрыемстваў — навукова-вытворчае аб’яднаньне «Інтэграл», завод «Крыён», Менскі мясакамбінат, ААТ «Керамін», Менская фабрыка каляровага друку, «Алютэх», «Модум — наша касмэтыка». У раёне працавалі «Інстытут глебазнаўства і аграхіміі» і «Інстытут сыстэмных дасьледаваньняў у АПК» НАНБ.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads