Беларускі народны саюз (Віцебск)

беларуская грамадзка-палітычная арганізацыя ў Віцебску From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Белару́скі наро́дны саю́з (БНС) у Віцебску — беларуская грамадзка-палітычная арганізацыя кансэрватыўна-клерыкальнага кірунку ў 1917—1918 гадах. Створаны ў травені 1917 году. Заснавальнікі: лекар і выкладчык Віцебскага настаўніцкага інстытуту Фёдар Іванавіч Грыгаровіч[a], служачы акружнога суду Барыс Андрэявіч Бялыніцкі-Біруля[b][2], сьвятар Андрэй Пятровіч Гусарэвіч[c], літаратуразнавец, гісторык, юрыст Уладзімер Казіміравіч Стукаліч[d][3] вайсковы чыноўнік Г. І. Палонскі й інш.

Хуткія факты Абрэвіятура, Дата ўтварэньня ...

Кіраўнікі БНС Грыгаровіч, Бялыніцкі-Біруля, Палонскі і інш. расстраляныя ў кастрычніку 1918 паводле прыгавору Віцебскай надзвычайнай камісіяй.[4][5]

Remove ads

Заўвагі

  1. Фёдар Іванавіч Грыгаровіч – старшыня гарадзкой думы, лекар настаўніцкага інстытуту.[1]
  2. Барыс Андрэявіч Бялыніцкі-Біруля – чалец земскага сходу, чалец гарадзкой думы, чалец губэрнскай настаўніцкай рады; настаўнік мужчынскай гімназіі.[1]
  3. Андрэй Пятровіч Гусарэвіч – сьвятар Ільінскай царквы й загадчык школы пры царкве, чалец эпархіяльнай апекі, настаўнік у пятай жаночай вучэльні.[1]
  4. Уладзімер Казіміравіч Стукаліч – чалец статыстычнага камітэту й навуковай архіўнай камісіі, ганаровы сябар эпархіяльнай вучылішчнай рады, загадчык 2-га адзьдзелу казённай палаты.[1]
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads