Беларускі партызан

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Белару́скі партыза́н» — беларускі палітычны інфармацыйны інтэрнэт-праект, створаны ў кастрычніку 2005 году Паўлам Шараметам і іншымі журналістамі, якія жывуць у Менску ці ў замежжы.

Хуткія факты Тып, Даступныя мовы ...

Паводле інфармацыі на сайце, над ім працуюць журналісты і праграмісты зь Беларусі, Расеі, Польшчы, Нямеччыны і Чэхіі[2]. Сайт публікуе меркаваньні, расьсьледваньні, навіны датычна палітычных падзеяў у Беларусі. На 2016 г. сайт меў ад 50 тыс. да 100 тыс. штодзённых наведнікаў. Вяліся 8 рубрык: «Блогі», «Думкі», «Жыцьцё», «Інтэрвію», «Мультымэдыя», «Палітыка», «Радасьці жыцьця», «Спорт» і «Эканоміка». З 2016 г. беларускамоўную вэрсію сайту, якую вёў гісторык Ігар Мельнікаў, стала наведваць больш людзей, чым расейскамоўную[3]. У сьнежні 2017 году Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь заблакаваў «Беларускі партызан» за публікацыю «забароненай інфармацыі».[4][5] У выніку «Беларускі партызан» аднавіў працу, зьмяніўшы дамэн *.org на *.by[6]. Рэдакцыя парталу месьціцца ў Савецкім раёне Менску па праспэкце Незалежнасьці, д. 55.

13 верасьня 2021 году доступ да сайту ў Беларусі быў заблякаваны: Міністэрства інфармацыі пакарала рэдакцыю за спасылкі на «Белсат»[7].

У лістападзе 2021 году сайт, тэлеграм-канал і сацыяльныя сеткі "Беларускага партызана" былі даданыя ў беларускі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў[8][9]. Апасьля гэтага рэдакцыя выдаліла свой тэлеграм-канал, патлумачыўшы тое жаданьнем не падстаўляць чытачоў, а сайт «Беларускага партызана» перастаў абнаўляцца[10].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads