Сьвятлана Калінкіна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сьвятла́на Калі́нкіна — беларуская журналістка.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 12 верасьня 1970 году ў Менску, скончыла Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «журналістыка».
З 1992 году працавала карэспандэнткай, а пасьля — палітычнай аглядальніцай у Беларускім тэлеграфным агенцтве. Пасьля перамогі Аляксандра Лукашэнкі на прэзыдэнцкіх выбарах перайшла на працу ў недзяржаўны выдавецкі холдынг «Белорусская деловая газета» на пасаду першага намесьніка галоўнага рэдактара штотыднёвіка «Имя». З 1996 году — першы намесьнік галоўнага рэдактара «Беларускай дзелавой газэты». З 2002 году — галоўны рэдактар «Беларускай дзелавой газэты», галоўны рэдактар дадатку «БДГ. Для службовага карыстаньня».
З 2003 году — шэф-рэдактар газэты «Народная Воля».
У 1996 годзе паводле вынікаў апытаньня, праведзенага прадстаўніцтвам ААН у Рэспубліцы Беларусь, была названая найлепшым эканамічным аглядальнікам краіны. У 2004 годзе стала ляўрэаткаю Міжнароднай прэміі за свабоду прэсы(en) ад Камітэту па абароне журналістаў.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads