Беларускі саюз афіцэраў
грамадзкае аб’яднаньне афіцэраў і прапаршчыкаў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Белару́скі саю́з афіцэ́раў — грамадзкае аб’яднаньне афіцэраў і прапаршчыкаў Беларусі, якія знаходзяцца на службе, у запасе і адстаўцы, а таксама чальцоў іх сем’яў. Было заснаванае ў верасьні 1992 году.
Remove ads
Задачы і дзейнасьць
Задачамі Беларускага саюзу афіцэраў ёсьць:
- кансалідацыя афіцэрскага складу;
- захаваньне і памнажэньне традыцыяў афіцэрскага брацтва;
- перадача службовага і баявога досьведу афіцэраў запасу і ў адстаўцы вайскоўцаў, якія праходзяць службу ва Ўзброеных сілах Беларусі[3].
У сваёй дзейнасьці БСА ажыцьцяўляе:
- паляпшэньне жыльлёвых умоваў, матэрыяльнага становішча, культурнага, мэдычнага і побытавага абслугоўваньня, а таксама санітарна-курортнага лячэньня афіцэраў і іх сем’яў;
- весткавую, дарадчую, душэўную і матэрыяльную дапамогу сваім сябрам;
- прыцягваньне афіцэраў запасу і ў адстаўцы да героіка-патрыятычнага выхаваньня падрастаючага пакаленьня і падрыхтоўкі дазаклікавай моладзі да вайсковай службы[3].
Remove ads
Кіраваньне
- Зьезд. Склікаецца аднойчы на 4 гады. Выбірае Раду і Кантрольна-рэвізійную камісію ды зацьвярджае іх справаздачы. Ухваляе папраўкі ў Статут і кірункі дзейнасьці.
- Рада. Складаецца са старшыні, намесьнікаў, сакратара і кіраўнікоў сталічнай і абласных суполак. Зьбіраецца прынамсі аднойчы на год. Абірае са свайго складу Прэзыдыюм і ладзіць грамадзкія мерапрыемствы. Зацьвярджае гадавы каштарыс і ўтварае прадпрыемствы ды СМІ. Бароніць зацікаўленасьці сябраў у судзе і іншых дзяржаўных установах. Супрацоўнічае зь Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь, вайсковымі камісарыятамі і афіцэрскімі сходамі вайсковых частак, з Добраахвотным таварыствам садзейнічаньня арміі, авіяцыі і флёту Рэспублікі Беларусь (ДТСААФ) і Беларускім грамадзкім аб’яднаньнем вэтэранаў (БГАВ).
- Прэзыдыюм. Засядае прынамсі аднойчы на 3 месяцы. Выконвае пастановы Рады і наймае супрацоўнікаў. Заключае дамовы зь юрыдычнымі асобамі і адхіляе ад выкананьня абавязкаў старшыняў суполак за парушэньне Статуту.
- Кантрольна-рэвізійная камісія (КРК). Абірае ўласных старшыню, яго намесьніка і сакратара. Правярае дзейнасьць Рады і Прэзыдыюма на адпаведнасьць заканадаўству і Статуту. Вылучае прапановы на разгляд Рады[1].
Remove ads
Мінуўшчына
20 верасьня 1992 году адбыўся ўстаноўчы зьезд Беларускага саюзу афіцэраў (БСА), які зацьвердзіў Статут і абраў Раду на чале з генэрал-лейтэнантам Зьмітром Івановым. Зь лютага 2006 году Беларускі саюз афіцэраў уваходзіў у Рэспубліканскую каардынацыйную раду кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў (РКРКППГА)[4]. На 2010 году БСА налічваў звыш 23 000 чалавек у складзе звыш 200 першасных суполак, якія існавалі ў кожным горадзе і раёне Беларусі[2]. На лістапад 2013 году ў БСА было звыш 25 000 сябраў у складзе 274 першасных суполак. Таксама існавала 132 раённых, 15 гарадзкіх і 7 абласных радаў БСА[5].
25 сакавіка 2021 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 168, паводле якой БСА уваходзіў у Пералік грамадзкіх аб’яднаньняў, у дачыненьні якіх прымяняецца 0,1 базавай стаўкі пры арэндзе дзяржаўнай нерухомасьці[6].
Старшыні
- Зьміцер Іваноў (20 верасьня 1992 — кастрычнік 2005)
- Яўген Мікульчык (кастрычнік 2005 — студзень 2015)
- Уладзімер Бамбураў (студзень 2015 — лістапад 2017)
- Сяргей Бобрыкаў (з 22 лістапада 2017 году)[2]
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads