Беларускі саюз жанчынаў
беларуская грамадзкая арганізацыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Белару́скі саю́з жанчы́наў» — грамадзкае аб’яднаньне жанчынаў Беларусі, створанае ў сьнежні 1991 году.
Уваходзіць у «Саюзную грамадзкую палату». На 2021 год БСЖ налічваў каля 140 000 сябровак у складзе 4500 суполак[2].
Remove ads
Задачы
Паводле Статуту задачамі саюзу ёсьць:
- прыцягненьне жанчынаў да кіраваньня;
- працаўладкаваньне ды стварэньне вучэльняў для жанчынаў;
- аздараўленьне дзяцей замежнымі ўстановамі;
- дабрачыннасьць на карысьць жанчынаў.
Спосабы дзейнасьці
Саюз ажыцьцяўляе наступную дзейнасьць:
- гаспадарчае кансультаваньне;
- ладжаньне чытаньняў, нарадаў ды выставаў;
- стварэньне й выкарыстаньне вяшчальных прадпрыемстваў ды выдавецкая дзейнасьць.
Кіраваньне
- Нарада. Склікаецца аднойчы на 5 гадоў. Правамоцная пры ўдзеле 2/3 прадстаўніцаў. Абірае Ўправу, Рэвізійную камісію, старшыню ды сустаршыню. Вызначае кірункі дзейнасьці ды зьмяняе Статут.
- Управа. Зьбіраецца штоквартал. Выконвае пастановы Нарады ды ўхваляе каштарыс прыбыткаў і выдаткаў. Стварае ды касуе падпарадкааныя ўстановы. Вызначае парадак прадстаўніцтва на Нараду ды абірае Прэзыдыюм.
- Прэзыдыюм. Выконвае пастановы Нарады ды Ўправы.
- Рэвізійная камісія. Зьбіраецца штогод. Назірае за выкананьнем Статуту ды пастановаў Нарады. Правярае грашовую справаздачнасьць ды адказы супрацоўніцаў на звароты.
Мінуўшчына
Зь 2001 году «Беларускі саюз жанчынаў» браў ўдзел у Рэспубліканскай каардынацыйнай радзе кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў[3]. На 2012 году «БСЖ» налічваў 170 000 сябровак. Галаўная сядзіба «БСЖ» месьцілася ў Менску па вуліцы Герцэна, д. 4. 25 сакавіка 2021 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 168, паводле якой «БСЖ» уваходзіў у Пералік грамадзкіх аб’яднаньняў, у дачыненьні якіх прымяняецца 0,1 базавай стаўкі пры арэндзе дзяржаўнай нерухомасьці[4].
Старшыні
- Надзея Ермакова (1999 — 2000-я)
- Алена Богдан (з 2020-х)
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads