Надзея Ермакова

беларуская эканамістка From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Надзе́я Андрэ́еўна Ермако́ва (нарадзілася ў 1953, в. Разальмаў Хоцімскага раёну Магілёўскай вобласьці, БССР) — беларуская эканамістка, былая старшыня кіраваньня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь.

Хуткія факты Старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі, Прэзыдэнт ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Скончыла Пінскі ўлікова-крэдытны тэхнікум (1971), завочна Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1978).

Працавала крэдытным інспэктарам, старшым крэдытным інспэктарам, намесьніцай загадніка Хоцімскага аддзяленьня Дзяржбанку, намесьніцай загадніка Кіраўскім аддзяленьнем Дзяржбанку, загадніцай Шклоўскага аддзяленьня Дзяржбанку, намесьніцай старшыні райвыканкаму і старшынёй плянавай камісіі Шклоўскага райвыканкаму, загадчыцай фінансавым аддзелам Шклоўскага райвыканкаму, загадчыцай філіі камэрцыйнага банку «Поўнач-Захад» у Шклове, загадчыцай аддзяленьнем Белаграпрамбанку ў Шклове[1].

З 1996 у ААТ «Ашчадны банк Беларусбанк», да прызначэньня на цяперашнюю пасаду — старшыня праўленьня «Беларусбанку».

Старшыня грамадзкага аб’яднаньня «Беларускі саюз жанчын» (ад 1999).

Была абраная сябрам Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу першага, другога, трэцяга і чацьвёртага скліканьняў.

З 27 ліпеня 2011 — старшыня кіраваньня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь. 27 сьнежня 2014 году адпраўленая ў адстаўку разам са шматлікімі іншымі ўраднікамі Беларусі[2].

З 26 сакавіка 2015 — старшыня назіральнай рады[3], а з 18 кастрычніка 2018 г. намесьніца старшыні назіральнай рады банка БелВЭБ.[4]

Remove ads

Крытыка

У чэрвені 2020 году ў некаторых кліентаў «Белгазпрамбанку», кіраўніком часовай адміністрацыі якога зьяўлялася Ермакова, выявілася, што былі адчынены іх дэпазытарныя ячэйкі без прысутнасьці саміх кліентаў, пры гэтым зь іх прапала зьмесьціва. Некалькі чалавекаў напісалі заявы ў банк з прэтэнзіямі на ўскрыцьцё дэпазытарных ячэек бязь іх прысутнасьці й зьнікненьне каштоўнасьцяў[5].

Узнагароды

Сям’я

Двойчы была замужам, мае двух дачок (Натальлю і Юлію)[6]. Юліі, яе мужу ды яго бацьку належыць кампанія-імпартэр морапрадуктаў, якая актыўна пастаўляе рыбу ў папраўчыя ўстановы, лякарні і ваенныя часьці Беларусі[7].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads