Беларускі сьцяг (1922)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Беларускі сьцяг» — штомесячны грамадзка-палітычны і літаратурны часопіс, орган ураду Беларускай Народнай Рэспублікі.

Хуткія факты Пэрыядычнасьць, Краіна ...

Выдаваўся ў красавіку — верасьні 1922 у Коўна на беларускай мове. Рэдактар-выдавец Клаўдзі Дуж-Душэўскі.

Галоўная мэта выданьня, на думку рэдакцыі, заключалася ў абароне незалежнай беларускай дзяржаўнасьці, павышэньні грамадзкай сьвядомасьці, умацаваньні волі да барацьбы шляхам асьвятленьня ўсіх бакоў беларускага жыцьця. Разглядаў палітычныя і грамадзкія падзеі ў Заходняй Беларусі, Польшчы, Летуве, Латвіі і БССР, уздымаў пытаньні вызваленчага руху і будучыні беларускага народу. Публікаваў артыкулы па праблемах барацьбы за адраджэньне і незалежнасьць Беларусі.

Некаторыя аўтары: Аляксандар Цьвікевіч (псеўд. А. Галынец і крыптанімам А. Ц.), Вацлаў Ластоўскі (псеўд. Власт), Ян Станкевіч, Іван Цьвікевіч (псеўд. І. Трызна, Ів. Яцьвяг), Вячаслаў Багдановіч (псеўд. Вячаслаў Сьвятагор) і інш.

Выйшла 4 нумары.

Remove ads

Літаратура

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads