Беларускі фронт

савецкае падразьдзяленьне ў часе вайны зь Нямеччынай From Wikipedia, the free encyclopedia

Беларускі фронт
Remove ads

Беларускі фронт — апэратыўнае аб’яднаньне Чырвонай Арміі ў гады нямецка-савецкай вайны.

Хуткія факты Гады існаваньня, Краіна ...
Remove ads

Першае фармаваньне

Фронт утвораны на заходнім кірунку 20 кастрычніка 1943 году на аснове дырэктывы Стаўкі ВГК ад 16 кастрычніка 1943 году шляхам перайменаваньня Цэнтральнага фронту. У склад увайшлі 3-я, 48-я, 50-я, 61-я, 63-я, 65-я арміі і 16-я паветраная армія. У далейшым у склад фронту ўваходзілі таксама 10-я21 лютага 1944 году) і 11-я23 кастрычніка) арміі.

Камандуючым прызначаны генэрал арміі Канстанцін Ракасоўскі, чальцом Вайсковага савету — генэрал-лейтэнант Канстанцін Цялегін, начальнікам штабу — генэрал-палкоўнік Міхаіл Малінін.

За час існаваньня войскі фронту пасьпяхова правялі Гомельска-Рэчыцкую апэрацыю і Каленкавіцка-Мазырскую апэрацыю.

24 лютага 1944 году на аснове дырэктывы Стаўкі ВГК ад 17 лютага 1944 году фронт скасаваны шляхам перайменаваньня ў 1-й Беларускі фронт першага фармаваньня.

Remove ads

Другое фармаваньне

Фронт утвораны 5 красавіка 1944 году на аснове дырэктывы Стаўкі ВГК ад 2 красавіка 1944 году шляхам перайменаваньня 1-га Беларускага фронту першага фармаваньня. У склад фронту ўвайшлі 3-я, 47-я, 48-я, 61-я, 69-я, 70-я армі, 16-я паветраная армія і Дняпроўская вайсковая флятылія.

Камандуючым прызначаны генэрал арміі Канстанцін Ракасоўскі, чальцом Вайсковага савету — генэрал-лейтэнант Канстанцін Цялегін, начальнікам штабу — генэрал-палкоўнік Міхаіл Малінін.

Ужо 16 красавіка 1944 году на аснове дырэктывы Стаўкі ВГК ад 12 красавіка 1944 году фронт перайменаваны ў 1-ы Беларускі фронт другога фармаваньня

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads