Гомельска-Рэчыцкая апэрацыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гомельска-Рэчыцкая апэрацыя — наступальная апэрацыя войскаў Беларускага фронту ў хадзе Другой сусьветнай вайны, якая была праведзена 1030 лістапада 1943 году. У выніку апэрацыі савецкія войскі прарвалі абарону ворага ў паласе шырынёй 100 кілямэтраў, прасунуліся ў глыбіню на 130 кілямэтраў, стварыўшы пагрозу паўднёваму флянгу групы арміяў «Цэнтар» і ўскладнілі яе ўзаемадзеяньне з групай арміяў «Поўдзень». Пад раніцу 26 лістапада 1943 году пасьля начных баёў было вызвалена места Гомель.

Хуткія факты Гомельска-Рэчыцкая апэрацыя, Дата: ...
Remove ads

Хада падзеяў

Наступ у кірунку галоўнага ўдару быў распачаты 10 лістапада паблізу мястэчка Лоеў, а 11 лістапада дзеля ўзмацненьня ўдару да наступу былі падлучаны танкавы й кавалерыйскі корпусы. Савецкія войскі вялі барацьбу за пашырэньне пляцдарму на правым беразе Дняпра. 13 лістапада былі вызвалены Холмеч, Дварэц, Краснапольле й Артукі; 15 лістапада былі вызвалены Дземяхі — так былі перарэзаны зносіны нямецкіх войскаў па чыгункавых і шашэйных шляхах з Гомелю ў Каленкавічы.

16 лістапада да савецкіх войскаў перайшлі вёска й чыгуначная станцыя Бабічы.

17 лістапада савецкія войскі занялі Рабусу і Азершчыну. У гэты ж дзень распачаліся баі на ўскрайку Рэчыцы.

Ноччу 18 лістапада войскі 65-й арміі Батава перарэзалі чыгуначную ветку КаленкавічыГомель. Дзьве стралковыя дывізіі й дзьве танкавыя брыгады корпуса Панова накіраваліся ў тыл немцаў, што змусіла іх сьпехам падацца з Рэчыцы. Апошні асяродак супраціву ў раёне чыгуначнага вакзала ўдалося хутка зьнішчыць. Ужо ў 4 гадзіны раніцы места было цалкам вызвалена.

21 лістапада быў вызвалены Горваль, савецкія войскі ўвайшлі ў тыл групоўкі нямецкіх войскаў, якая абаранялася ў Гомелі.

22 лістапада войскі 11 і 63 арміі прарвалі абарону нямецкіх войскаў у раёне Касьцюкоўкі й выйшлі да чыгункі Гомель — Жлобін і шашы Гомель — Магілёў. Між тым войскі 50-й і 3-й арміяў перайшлі ў наступ з паўночнага боку Жлобіна, вызвалілі Прапойск, Карму, Журавічы і 25 лістапада падыйшлі да Дняпра ў раёне Новага Быхава і акружылі Гомель з поўдня.

Увечары 25 лістапада войскі Беларускага фронту з трох бакоў падыйшлі да Гомелю. Пагроза акружэньня прымусіла гітлераўцаў ноччу 26 лістапада пачаць адвод сваіх войскаў зь міжрэчча Сожу і Дняпра.

Remove ads

Літаратура

  • М. М. Козлов. Великая Отечественная война. 1941—1945. Энциклопедия. — М.: Советская Энциклопедия, 1985. — С. 212-213.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads