Беларусь (1919, Горадня)
беларуская газэта From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Белару́сь» — газэта, орган Цэнтральнай беларускай рады Гарадзеншчыны.
Выдавалася на беларускай мове ў Гародне (30 сакавіка 1919 — 18 траўня 1919). Выйшла 11 нумароў.[1]
Асьвятляла культурнае жыцьцё гораду, пісала пра беларускую школу, літаратурна-музычныя вечары, беларускі настаўніцкі рух і інш. Друкавала матэрыялы па гісторыі і этнаграфіі Беларусі. Пад рубрыкай «У нашых суседзяў» зьмяшчала інфармацыю пра падзеі ў Польшчы, ва Ўкраіне і ў Летуве. Друкавала агляд міжнароднага жыцьця. Вяла рубрыку «Мясцовая кроніка».[2]
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads