Беларусь (1919, Менск)

газэта From Wikipedia, the free encyclopedia

Беларусь (1919, Менск)
Remove ads

«Белару́сь» — штодзённая палітычна-эканамічная і літаратурная газэта нацыянальна-дэмакратычнага кірунку.

Хуткія факты Тып, Заснавальнік ...
Remove ads

Гісторыя

Выдавалася на беларускай мове ў Менску (21 кастрычніка 1919 — 9 ліпеня 1920). Рэдактар-выдавец у 1919 Ядзьвіга Луцэвіч, ад 1920 рэдактар Язэп Лёсік, выдавец — Часовы беларускі нацыянальны камітэт, ад 12 сакавіка 1920 прадстаўнік БНК Кузьма Цярэшчанка. Газэта лічылася пераемніцай газэты «Звон» (27 нумароў улучаны ў суцэльную нумарацыю). №№: 1919, № 1 (28) (21 кастр.) — 56 (83) (31 сьнеж.); 1920, № 1—146 (9 ліп.). Неаднаразова канфіскоўвалася польскімі ўладамі, выходзіла зь «белымі плямамі» цэнзуры. Адстойвала ідэю сувэрэннае, непадзельнае і незалежнае Беларусі.

Remove ads

Тэматыка

Разьвівала традыцыі газэты «Наша ніва», аб’ядноўвала нацыянальныя палітычныя партыі й групоўкі, якія адстойвалі ідэю сувэрэннай, непадзельнай і незалежнай Беларускай Рэспублікі ў этнаграфічных межах беларускага народа. Разнастайныя матэрыялы газэты — ад рэдакцыйных артыкулаў і літаратурных твораў да карэспандэнцый з гарадоў, мястэчак і вёсак — зьнітоўвала ідэя адраджэньня Беларусі, яе дзяржаўнасьці й культуры, народнай гаспадаркі, самабытнага духоўнага аблічча нацыі. Разнастайныя матэрыялы былі прысьвечаны арганізацыі беларускай арміі. Шмат месца газэта адводзіла барацьбе за стварэньне беларускіх школ. Асаблівае значэньне надавалася працоўнай каапэрацыі, якая, на думку сацыялістычнага крыла аўтарскага калектыву газэты, прывядзе Беларусь да дэмакратычнага сацыялізму.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads