Беларус на варце
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Беларус на варце — часопіс, які выдаваўся ад сьнежню 1943 па травень 1944 году ў Менску на беларускай мове пад кантролем нямецкіх акупацыйных уладаў.
Прызначаўся для беларусаў, якія знаходзіліся на службе ў антысавецкіх вайсковых і ваенізаваных фармаваньнях. Распаўсюджваўся пры дапамозе нямецкай паліцыйнай сеткі, дзеля гэтага даходзіў ува ўсе куткі Беларусі. Друкаваў артыкулы, нарысы, апавяданьні. Першы нумар выйшаў у ліку 2500 экзэмпляраў. Галоўны рэдактар — Уладзімер Дудзіцкі[1], апошні нумар рэдагаваў Уладзімер Гуцька. У склад рэдакцыі ўваходзілі Антон Цьвячкоўскі[2], Францішак Кушаль[3]. Друкаваўся Р. Булыга[4].
Агулам выйшла 10 нумароў часопіса.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads