Беластоцкі павет (Гарадзенская губэрня)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Беластоцкай вобласьці і Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Беластоцкі павет (Гарадзенская губэрня)
Remove ads

Беласто́цкі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Беластоцкай вобласьці і Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі, якая існавала ў 1808—1919 гадах. Цэнтар — г. Беласток.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны ў 1808 годзе ў складзе Беластоцкай вобласьці, з 1842 году ў Гарадзенскай губэрні. У Першую сусьветную вайну акупіраваны нямецкімі войскамі. Уваходзіў у склад Обэр-Ост, дзе падзяляўся на сельскі і гарадзкі паветы і ўваходзіў у акругу Беласток—Гародня[1].

У складзе павету былі заштатныя гарады Гонядзь, Кнышын, Сураж, Асавец (крэпасьць) і 6 мястэчак: Гарадок, Заблудаў, Супрасьль, Трасьцяны, Харошч і Ясянаўка.

Remove ads

Насельніцтва

Паводле ўсеагульнага перапісу насельніцтва Расейскай імпэрыі 1897 годзе 34,0% насельніцтва складалі палякі, 28,3% — жыды, 26,1% — беларусы, 6,7% — расейцы, 3,6% — немцы[2].

Воласьці павета

1897 г.

  1. Абрубніцкая
  2. Беластоцкая
  3. Гарадоцкая
  4. Дайлідзкая
  5. Заблудаўская
  6. Завыкаўская
  7. Крыпнянская
  8. Міхайлоўская
  9. Прытулянская
  10. Харошчаўская
  11. Юхнавецкая
  12. Ясьвільская

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads