Заблудаў

места ў Падляскім ваяводзтве Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia

Заблудаў
Remove ads

Заблудаў (польск. Zabłudów) — места ў Польшчы, на рацэ Рудні. Цэнтар меска-сельскай гміны Беластоцкага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2008 год — 2452 чалавекі. Знаходзіцца за 20 км на поўдзень ад Беластоку.

Хуткія факты

Заблудаў — магдэбурскае места і колішняя сталіца графства на мяжы гістарычных Гарадзеншчыны (частка Троччыны) і Падляшша, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. У 1568—1570 гадох тут дзеяла друкарня, у якой Іван Федаровіч і Пётар Мсьціславец выдалі Эвангельле навучальнае і Псалтыр. Да нашага часу захаваліся збудаваныя ў стылі клясыцызму Прачысьценская царква, касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, капліцы Сьвятой Марыі Магдалены і Сьвятога Роха, помнікі архітэктуры XIX ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся палац Радзівілаў (барока, XVIII ст.), зруйнаваны расейскімі ўладамі, і драўляная сынагога (барока, XVII ст.), спаленая нацыстамі 24 чэрвеня 1941 году.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Эвангельле навучальнае

Заблудаў узьнік у час засяленьня Блудаўскай пушчы. З 1513 году ён уваходзіў у склад Падляскага ваяводзтва[1] або, паводле іншых зьвестак, у склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва[2]. У 1553 годзе места знаходзілася ў валоданьні Хадкевічаў, тут дзеяў касьцёл, праводзіліся кірмашы. Пазьней яно атрымала Магдэбурскае права.

Thumb
Плян сядзібы, XVIII ст.

У 1563 годзе Рыгор Хадкевіч заснаваў у Заблудаве Прачысьценскую царкву. У 1568—1570 гадох у месьце дзеяла Заблудаўская друкарня, заснаваная І. Фёдаравым і П. Мсьціслаўцам. У XVI стагодзьдзі тут пачалі сяліцца жыды і шаляндзкія эмігранты (шкоты). У 1598 годзе Заблудаў перайшоў у валоданьне біржанска-дубінкаўскай галіны роду Радзівілаў, пры якіх ператварыўся ў значны асяродак Рэфармацыі. 7 красавіка 1654 году места атрымала герб «у блакітным полі срэбны алень, паміж рагамі якога срэбны герб „Касьцеша“, на алені залатая гунька з чорным аднагаловым арлом»[3]. Пад 1659 годам ўпершыню ўпамінаецца Заблудаўскі Прачысьценскі манастыр. У другой палове XVII стагодзьдзя пры манастыры дзеялі школа, бібліятэка і шпіталь. У 1695—1744 гадох места знаходзілася ў складзе Нойбурскіх маёнткаў. Зь сярэдзіны XVIII стагодзьдзя Заблудаўскі манастыр пачаў занепадаць (скасаваны ў 1824 годзе).

Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Заблудава ліцьвінамі: у матрыкуле Каралявецкага ўнівэрсытэту пад 1702 годам значыцца Kopiewicz Vladislav., Sabludov. Lithuan.[4]

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Заблудаў апынуўся ў складзе Прусіі, у Беластоцкім дэпартамэнце. У 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай паміж Расеяй і Францыяй — у складзе Расейскай імпэрыі, у Беластоцкім павеце Гарадзенскай губэрні. Статус паселішча панізілі да мястэчка[5].

У 1824 годзе спыніў існаваньне Заблудаўскі манастыр. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня 1830—1831 гадоў расейскія ўлады канфіскавалі сядзібу, якую ў 1856 годзе выкупілі абшарнікі Крузэнштэрны. У 2-й палове XIX ст. апошнія зруйнавалі палац Радзівілаў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Заблудаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Заблудаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[6]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Заблудаў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

У лістападзе 1939 году Заблудаў увайшоў у склад БССР, дзе ў 1940 годзе стаў цэнтрам раёну Беластоцкай вобласьці. З чэрвеня 1941 да верасьня 1944 году Заблудаў знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1942 годзе ў лягеры сьмерці Трэблінцы нацысты зьнішчылі жыдоўскую супольнасьць места (каля 1,4 тыс. чал.). 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Заблудаў Польскай Народнай Рэспубліцы. У 1965 годзе ў месьце адбыўся Заблудаўскі цуд.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1895 год — 4 тыс. чал., зь якіх 2,5 тыс. юдэяў[7]
  • XXI стагодзьдзе: 2008 год — 2452 чал.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Капліца могілкавая Сьвятой Марыі Магдалены (1848)
  • Капліца могілкавая Сьвятога Роха (1850)
  • Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1805—1840)
  • Могілкі: старыя каталіцкія, хрысьціянскія, юдэйскія
  • Парк (2-я палова XIX ст.)
  • Царква Прачыстай Багародзіцы (1847—1855)

Страчаная спадчына

  • Палац Радзівілаў (XVIII ст.)
  • Сынагога (XVII ст.)
  • Сядзіба Крузэнштэрнаў (2-я палова XIX ст.)

Галерэя

Асобы

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads