Банк БелВЭБ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Банк БелВЭБ (раней — Белзьнешэканомбанк) — даччыны банк расейскага ўрадавага «Зьнешэканомбанка» ў Беларусі. Заснаваны ўрадам Беларусі ў 1991 годзе. Мае 24 філіялы, зь якіх 6 у сталіцы, 5 у абласных цэнтрах, 13 у іншых гарадах, а таксама 3 цэнтры банкаўскіх паслугаў. Сярод уласных даччыных прадпрыемстваў мае:
- «Белзьнешстрах»,
- «Белзьнешэканомлізінг»,
- «Белінтэртранс»,
- «Зьнешэканомбуд»,
- «Інтэрэкан-Н»,
- «Міжнародны энэргетычны цэнтар»,
- «Аграфірма „Орда“»,
- «Сівельга»,
- «Сьвет фітнэса».
Статутны фонд на 12 студзеня 2010 году складаў 605 млрд рублёў. З 1994 году абслугоўвае аплатныя карткі MasterCard, з 1995-га — і карткі Visa[3].
Remove ads
Міжнародныя санкцыі
Банк знаходзіцца ў сьпісе спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[4], а з красавіка 2023 года — пад санкцыямі Канады[5].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads