Белсаюздрук

беларускае прадпрыемства From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Белсаюздрук» — дзяржаўнае гандлёвае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў жніўні 1991 году ў якасьці Рэспубліканскага аб’яднаньня «Саюздрук».

Хуткія факты Тып, Заснаваная ...

На 2020 год прадпрыемства мела найбольшую ў Беларусі гандлёвую сетку збыту пэрыёдыкі і кніг, канцылярскіх прыладаў і сувэніраў. На друкаваныя вырабы прыпадала звыш 30% таваразвароту. У павільёнах «БелДрук», сумешчаных з кавярняй, было магчыма зарадзіць смартфон, скарыстаць Вай-Фай і гарадзкі навігатар. На 2020 год гандлёвая сетка «БелДрук» налічвала 1016 гандлёвых кропак, зь іх 233 павільёны[4]. На 2020 год «Белсаюздрук» меў 4 абласныя падразьдзяленьні ў Берасьці, Віцебску, Гомелі і Горадні, а таксама даччынае ААТ «Магілёўсаюздрук». Гандлёвая сетка «Магілёўсаюздруку» налічвала яшчэ 225 гандлёвых кропак, зь іх 187 кіёскаў (83%), 28 павільёнаў і 10 крамаў[5]. Іншыя падразьдзяленьні налічвалі: у Берасьцейскай вобласьці — 157 шапікаў і 90 павільёнаў, у Віцебскай — 156 шапікаў і 12 павільёнаў, у Гарадзенскай — 146 шапікаў і 32 павільёны, у Гомельскай — 165 шапікаў і 5 павільёнаў, у Менскай вобласьці і Менску — 392 шапікі і 94 павільёны (47%)[6].

Remove ads

Паслугі

На 2020 год гандлёвая сетка «БелДрук» прадавала каля 700 найменьняў пэрыёдыкі, 78% якой складалі выданьні Беларусі. Штодзённы наклад выданьняў налічваў 170 000 асобнікаў, зь іх 76% складалі штодзённыя і штотыднёвыя газэты, таму друкаваныя выданьні завозілі двойчы на дзень[7]. У шапіках і павільёнах «БелДрук» было магчыма падпісацца на газэты і часопісы Беларусі і Расеі на паўгодзьдзе[8], а таксама набыць кнігі 3-х выдавецтваў: «Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі», «Мастацкая літаратура» і «Папуры»[9].

Remove ads

Мінуўшчына

6 жніўня 1991 году Савет міністраў Беларускай ССР зацьвердзіў Распараджэньне № 48-р аб перадачы Рэспубліканскага аб’яднаньня «Саюздрук» у вядзеньне Дзяржаўнага камітэту друку БССР ад Міністэрства сувязі БССР. У 2009 годзе продаж пэрыёдыкі на 45% складаўся з газэтаў і часопісаў пра вольны час, на 37% — прыпадаў на грамадзка-палітычныя выданьні[7]. У 2011—2013 гадах адкрылі крамы «БелДрук» у падземных пераходах 3-х станцыяў Менскага мэтрапалітэну — «Плошча Перамогі», «Грушаўка» і «Пятроўшчына». На лістапад 2013 году гандлёвая сетка «Белсаюздруку» налічвала 384 гандлёвыя кропкі, сярод якіх было 345 кіёскаў, 28 крамаў і 3 павільёны. Большасьць зь іх адчынялася а 7-й гадзіне ранку. Штодзённа ў продаж паступала каля 110 000 асобнікаў газэтаў і часопісаў. У гандлёвых кропках «Белсаюздруку» магчыма было падпісацца на выданьне для атрыманьня ў самім кіёску. Развоз пэрыёдыкі зь «Беларускага дому друку» па кіёсках пачынаўся ўначы. У гандлёвай сетцы прадавалі каля 800 найменьняў тавараў, у тым ліку прысмакі, каляровыя алоўкі і сувэніры, нататнікі і штодзёньнікі, размалёўкі і календары, дзіцячыя цацкі і паветраныя шарыкі. На прадпрыемстве працавала звыш 1000 чалавек[10]. 5 сакавіка 2018 году Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь ухваліла Загад № 74 аб улучэньні ў склад УП «Белсаюздрук» 4-х з 5 яго даччыных абласных прадпрыемстваў — «Берасьцеаблсаюздрук», «Віцебскаблсаюздрук», «Гомельаблсаюздрук» і «Горадняаблсаюздрук» — на правах падразьдзяленьняў. На 2019 год «Белсаюздрук» валодаў найбольшай у Беларусі сеткай раздробнага гандлю мясцовымі газэтамі і часопісамі. Звыш 78% продажаў складалі дзяржаўныя выданьні. Штодня ў кіёскі, павільёны і крамы «БелДрук» паступала звыш 170 000 асобнікаў пэрыёдыкі. Штомесяц прадавалі 700 найменьняў пэрыядычных выданьняў[11].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads