Беларускі рэспубліканскі саюз спажывецкіх таварыстваў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Беларускі рэспубліканскі саюз спажывецкіх таварыстваў — грамадзкае аб’яднаньне Беларусі, заснаванае ў 1918 годзе[4].
Валодае найбуйнейшай гандлёвай сеткай Беларусі, што налічвае звыш 10 тыс. крамаў і 1,8 тыс. страўняў[5]. Выдае штотыднёвік «Весьці спажыўкаапэрацыі» (па-расейску: «Вести потребкооперации») накладам 48 тыс. асобнікаў. У 2010 г. на 7 зьверагаспадарак саюза, што мелі 146 тыс. асобінаў норкі, пясца і лісіцы, прыпадала 90% вытворчасьці пушніны краіны. Таксама на прадпрыемствы саюза прыпадала 20% вытворчасьці хлеба, 12% — сьпірта, 11% — мяса. На 2011 г. паслугі аказвалі 76 цырульняў, 104 рытуальныя крамы, 48 шынамантажных майстэрняў, 13 аўтамыек, 15 станцыяў тэхнічнага абслугоўваньня (СТА), 8 аўташколаў[6].
Remove ads
Даччынныя прадпрыемствы
У падпарадкаваньні мае наступны шэраг прадпрыемстваў: Бабруйскі дрэваапрацоўчы камбінат (Магілёўская вобласьць), Бабруйскі камбінат нятканых матэрыялаў, Барысаўскі камбінат тэкстыльных матэрыялаў (Менская вобласьць), «Белкаапаптгандаль», «Белкаапзьнешгандаль», «Белкааппрагрэс», «Белкааппраект», Гомельскі завод гандлёвага абсталяваньня, Калінкавіцкая зьверагаспадарка (вёска Антонаўка, Гомельская вобласьць), Менскі харчовы камбінат, «Парэчча», Пінская зьверагаспадарка (в. Малоткавічы, Берасьцейская вобласьць).
Remove ads
Вучэльні
Мае шэраг галіновых вучэльняў: Беларускі гандлёва-эканамічны ўнівэрсытэт і 7 каледжаў — Баранавіцкі тэхналягічны (Берасьцейская вобл.), Гомельскі гандлёва-эканамічны, Полацкі гандлёва-тэхналягічны (Віцебская вобласьць) ды Гарадзенскі, Маладэчанскі (Менская вобл.), Магілёўскі і Менскі гандлёвыя каледжы.
Кіраваньне
- Сход. Склікаецца штогод. Правамоцны пры наяўнасьці траціны прадстаўнікоў. Ухваляе пастановы больш як паловай галасоў прысутных. Зьмяняе Статут і вызначае кірункі дзейнасьці. Абірае на 5 год па ўзгадненьні з прэзыдэнтам Беларусі старшыню, па ўзгадненьні з урадам чальцоў Праўленьня. Вызначае склад і памер сродкаў на ўтрыманьне Рэвізійнай камісіі. Прымае ды выключае чальцоў і вызначае памер сяброўскіх складак. Разьмяркоўвае даходы ад прадпрымальніцтва і вызначае парадак пакрыцьця стратаў.
- Праўленьне. Вызначае віды, памеры, парадак і ўмовы стварэньня і выдаткоўваньня сродкаў. Ухваляе каштарыс выдаткаў на кіраваньне ды разьмяркоўвае прыбытак. Стварае ды касуе падпарадкаваныя ўстановы, як і наймае іх кіраўнікоў.
- Рэвізійная камісія. Абіраецца на 5 год. Вылучэньне старшыні ўзгадняецца з Камітэтам дзяржаўнага кантролю. Наглядае за выкананьнем Статуту і грашовай справаздачнасьцю.
Задачы
Паводле закону задачамі саюза ёсьць:
- ладжаньне аптовага і розьнічнага гандлю, стварэньне страўняў;
- закуп сельскагаспадарчых вырабаў, ягадаў i грыбоў;
- вытворчасьць харчаваньня і побытавых тавараў;
- аказаньне платных паслугаў насельніцтву;
- стварэньне рынкаў для гандлю таварамі;
- стварэньне і разьвіцьцё праектных, досьледных, вытворчых, будаўнічых і возьніцкіх прадпрыемстваў;
- стварэньне і разьвіцьцё ўстановаў адпачынку;
- стварэньне і разьвіцьцё вучэльняў для падрыхтоўкі адмыслоўцаў у спажывецкай каапэрацыі;
- ажыцьцяўленьне зьнешнегаспадарчай дзейнасьці[7].
Remove ads
Мінуўшчына
У 1924 г. налічваў 111 тыс. пайшчыкаў, у тым ліку 16,8% сялянскіх гаспадарак. У 1927 г. ахопліваў 40,7% сялянскіх гаспадарак. На 1928 г. меў 508,5 тыс. пайшчыкаў. Пасьля перадачы ў 1935 г. гарадзкіх крамаў Народнаму камісарыяту гандлю абслугоўвае пераважна сельскіх жыхароў[8].
Старшыні
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads