Праспэкт Пераможцаў (Менск)
праспэкт у Менску From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Праспэкт Пераможцаў — праспэкт у Менску. Да 1980 — Паркавая магістраль, да 2005 — праспэкт Машэрава. Перайменаваны ў гонар пераможцаў у Другой сусьветнай вайне 1939—45.
У 12—13 стагодзьдзях на гэтым месцы было старажытнае паселішча. Забудова праспэкту пачалася ў 1960-я. Састаўная частка другога гарадзкога кальца. Працягласьць — каля 9 км ад скрыжаваньня вуліцаў Багдановіча й Няміга да Менскай кальцавой аўтадарогі.
Уздоўж праспэкту ўзьведзены жылы раён (1983) з групы 9—16-павярховых дамоў, шматлікія грамадзкія будынкі. Забудова спалучаецца зь зялёнымі масівамі й вадаёмамі.
Remove ads
Гаспадарка
На 2021 год на праспэкце Пераможцаў месьцілася галаўная сядзіба «Прамагралізінгу» (д. 51, корп. 2).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads