Беларускі ліцэй імя Браніслава Тарашкевіча
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Агульнаадукацыйны ліцэй зь беларускай мовай навучаньня імя Б. Тарашкевіча ў Бельску-Падляскім (па-польску: Liceum Ogólnokształcące z BJN im. Bronisława Taraszkiewicza w Bielsku Podlaskim) — сярэдняя школа ў Бельску-Падляскім, якая дзейнічае зь верасьня 1944 году.
У 1969 годзе[1] названы ў гонар беларускага грамадзка-палітычнага дзеяча і мовазнаўцы Браніслава Тарашкевіча (1892—1938).
Юры Туронак быў таварышам БГКТ і яго аддзелу ў Варшаве (з 1950 па 1960 гады) апісваў выпускнікоў ліцэю ў 2010 годзе:
даволі добра ведалі беларускую мову, да якой, аднак, адносіліся абыякава, ня ведалі, навошта яе вывучалі і каму яна ў нашых умовах патрэбная. Іх нацыянальная адметнасьць была цьмяная, на што ў значнай меры ўплывала школьнае выхаваньне ў духу польскага патрыятызму. Нашы спробы прывіць ім беларускую нацыянальную сьвядомасьць не давалі станоўчых вынікаў, і толькі невялікая іх частка пасьля заканчэньня вучобы актыўна працавала на беларускай ніве.
— За кардонам Бацькаўшчыны: успаміны[2].
Remove ads
Дырэктары
- Анатоль Тымінскі (1944—1946)
- Яраслаў Кастыцэвіч (1949—1965)
- Мікола Гайдук (1965—1971)
- Аляксей Карпюк (1971—1991)
- Зінаіда Навіцкая (1991—2004)
- Андрэй Сьцепанюк (2004—)
Вядомыя выпускнікі
- Надзея Артымовіч
- Малгажата Дзьмітрук
- Юрый Гаўрылюк
- Рыгор Сасна
Глядзіце таксама
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads