Блакітная дывізія
гішпанская дывізія ў складзе Вэрмахту From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
250-я дывізія гішпанскіх добраахвотнікаў (па-нямецку: 250. Einheit spanischer Freiwilliger), больш вядомая як Блакітная дывізія (па-гішпанску: División Azul, па-нямецку: Blaue Division) — дывізія з гішпанскіх добраахвотнікаў, якія змагаліся на баку Нямеччыны падчас Другой сусьветнай вайны. Намінальна лічачыся ўкамплектаванай чальцамі «Гішпанскай фалянгі», насамрэч «Блакітная дывізія» ўяўляла сабою сумесь жаўнераў рэгулярных войскаў, вэтэранаў грамадзянскай вайны і чальцоў фалянгісцкай міліцыі. Была складзена паводле гішпанскіх канонаў: чатыры пяхотных палка і адзін артылерыйскі.[1]
Remove ads
Узьнікненьне і асаблівасьці падразьдзяленьня
Франсіска Франка, не жадаючы адкрыта ўцягваць Гішпанію ў Другую сусьветную вайну на боку Гітлера і ў той жа час імкнучыся ўмацаваць рэжым Фалянгі і забясьпечыць бясьпеку краіны, заняўшы становішча узброенага нэўтралітэту, падаўшы Нямеччыны на ўсходнім фронце дывізію добраахвотнікаў, якія пажадалі змагацца на боку немцаў супраць Савецкага Саюзу. Дэ-юрэ Гішпанія захоўвала нэўтралітэт, у хаўрусьнікі Нямеччыны не ўваходзіла, і вайну СССР не аб’яўляла. Дывізія здабыла сваю назву з-за блакітных кашуляў — формы Фалянгі.
Міністар замежных справаў Суньер, аб’яўляючы 24 чэрвеня 41-га году пра фармаваньне «Блакітнай дывізіі», сказаў што СССР вінаваты ў Гішпанскай грамадзянскай вайне, у тым, што гэтая вайна зацягнулася, у тым, што былі масавыя расстрэлы, што былі несудзебныя расправы. Па ўзгадненьні зь немцамі была зьменена прысяга — яны прысягаліся не фюрару, а барацьбе супраць камунізму.[2]
Матывацыі ў добраахвотнікаў былі розныя: ад жаданьня адпомсьціць за загінулых у грамадзянскай вайне блізкіх, да (у былых рэспубліканцаў — яны, як правіла, і склалі асноўную масу перабежчыкаў на бок савецкага войска) жаданьня схавацца. Былі людзі, якія шчыра жадалі загладзіць сваё рэспубліканскае мінулае. Шматлікія кіраваліся карысьлівымі меркаваньнямі — вайскоўцы дывізіі атрымлівалі прыстойнае па тых часах дараваньне ў Гішпаніі, плюс дараваньне нямецкае (адпаведна 7,3 пэсэты ад гішпанскага ўраду і 8,48 пэсэтаў ад нямецкага камандаваньня ў дзень)[2].
Былы старшыня братэрства дывізіі, які быў яе баец распавядаў пра свой шлях у яе шэрагі:
У мяне ідэалёгіі не было ніякай. Я спакойна жыў пад Тыролем, прыляцеў самалёт савецкай вытворчасьці, скінуў савецкую бомбу. І, хутчэй за ўсё, лётчык быў савецкі. Загінула ўся мая сям’я. Я паўтараю: мне вось у той момант было 14 гадоў. Да моманту пачатку вайны з Савецкім Саюзам мне было 17 гадоў. Вядома, я жадаў адпомсьціць. І я паехаў у Расею вярнуць візыт ветлівасьці.

13 ліпеня 1941 году дывізія, якая налічвала 18 693 чалавека (641 афіцэр, 2272 унтар-афіцэры, 15 780 ніжніх чыноў)[3], адбыла з Мадрыду і была перакладзена ў Нямеччыну для пяцідзённай вайсковайй падрыхтоўкі на навучальным палігоне ў горадзе Графэнвэр. Першы камандуючы дывізіі быў вэтэран грамадзянскай вайны Аўгустын Муньёс Грандэс. Пачынальна з Польшчы дывізія прасоўвалася на фронт пешым маршам.[2] Пасьля гэтага яна была перададзена вэрмахту ў якасьці 250-й пяхотнай дывізіі. За ўвесь час існаваньня дывізіі празь яе склад прайшло больш за 40 тысячаў чалавек (па іншых крыніцах і адзнакам — больш за 50 тыс.).
Remove ads
Баявыя дзеяньні
Блакітная дывізія трымала абарону пад Ленінградам і лічылася ў савецкага камандаваньня слабым зьвяном. Аднак падчас апэрацыі «Палярная зорка» па вызваленьні Ленінградзкай вобласьці, якая праводзілася на ўчастку фронту пад Чырвоным Борам даўжынёю амаль у 60 кілямэтраў, чатыры савецкія дывізіі (прыблізна 44 тысячы чалавек) і 2 танкавых палка не змаглі прадраць абарону гішпанцаў (каля чатырох з паловаю тысячаў чалавек). Савецкія войскі панесьлі на гэтым участку вялікія страты.[2]
Яшчэ ў Польшчы выявілася адмысловае стаўленьне гішпанцаў да дысцыпліны. Некалькі жаўнераў сышло ў самаволку ў цывільнай адзежы і былі затрыманыя гестапа — з-за сваёй асмуглай зьнешнасьці яны былі падобныя на габрэяў. Таварышы вызвалілі сваіх пасьля перастрэлкі[2].
Пра дысцыпліну ў дывізіі кажа і такі факт:
…бургамістар (Ноўгараду) Марозаў загінуў ад рук гішпанскага жаўнера з «Блакітнай дывізіі». Улады арганізавалі выдачу малака цяжарным жанчынам. Штораніцы выстрайвалася чарга, у якую паволі сталі прыстройвацца жаўнеры «Блакітнай дывізіі». Яны мірна стаялі ўперамешку зь цяжарнымі жанчынамі, не патрабуючы сабе лішняга. Атрымлівалі агульную норму і паважна выдаляліся. Але бургамістар Марозаў, абураны тым, што малака катастрафічна бракуе, неяк прыйшоў ва ўправу ў стане сярэдняга алькагольнага ап’яненьня і спусьціў аднаго з гішпанцаў зь лесьвіцы штурхялём пад зад. Пералічыўшы носам усе прыступкі, гішпанец ускочыў і разрадзіў у галаву гарадзкога магазын свайго пісталета…— [4]
Гэта спалучэньне высокай баяздольнасьці і разгільдзяйства было адзначана пасьля бою ў Чырвоным Бору выказваньнем генэрала Гальдэра:
![]() |
Калі вы ўбачыце нямецкага жаўнера няголенага, з расшпіленай гімнасьцеркай і які выпіў, не сьпяшаецеся яго арыштоўваць — хутчэй за ўсё, гэта гішпанскі герой. | ![]() |
Гэтая фраза дагэтуль вісіць у клюбе вэтэранаў Блакітнай дывізіі ў Мадрыдзе.[2]
Сярод вайскоўцаў дывізіі былі нярэдкія выпадкі пераходу на бок Чырвонага войска, не ў апошнюю чаргу з-за грубіянства ўласных афіцэраў і беднага сілкаваньня[5].
Remove ads
Фінал баявога шляху

З-за моцнага замежнапалітычнага ціску Франсіска Франка 20 кастрычніка 1943 году прыняў рашэньне пра вывядзеньне «Блакітнай дывізіі» з фронту і расфармаваньне падразьдзяленьня. Шматлікія гішпанцы, аднак, да канчатку вайны засталіся ў атрадах нямецкага войска добраахвотна. Немцы, не жадаючы губляць патэнцыйных жаўнераў, адкрылі шырокую прапаганду адносна ўступу добраахвотнікаў у «Нямецкі замежны легіён», які знаходзіўся, у адрозьненьне ад «Блакітнай дывізіі», вылучна пад нямецкім камандаваньнем. Як правіла, усе яны былі ў войсках СС, якія ваявалі да самага канца. У акружаным Бэрліне да капітуляцыі ваявала 7000 гішпанцаў.[2]
Страты
За час баёў з Чырвоным Войскам Блакітная дывізія панесла наступныя страты:[2]
- 4957 забітых
- 8766 параненых
- 326 якія згінулі бязь вестак
- 372 што патрапілі ў палон (большасьць вярнуліся ў Гішпанію ў 1954 годзе).
Генэрал Эміліё Эстэбан-Інфантэс, які камандаваў «Блакітнай дывізіяй», у сваёй кнізе «Блакітная дывізія. Добраахвотнікі на Ўсходнім фронце» прыводзіць наступныя лічбы стратаў праціўніка, якія, хутчэй за ўсё, немагчыма праверыць: 14 тысячаў — на Волхаўскім фронце і 32 тысячы — на Ленінградзкім (зіма — вясна 1943 году). Іншыя лічбы, з той жа абмоўкай, прыводзіць Мігель Бас: дывізія зьнішчыла каля 17 тысячаў савецкіх байцоў.[2]
У Франкіскай Гішпаніі велізарным аўтарытэтам карысталася царква і рэлігія. Напрыклад, падчас савецкага артабстрэлу, некалькі снарадаў патрапілі ў цэнтральны купал храма Сьвятой Сафіі у Вялікім Ноўгарадзе, і крыж пачаў звальвацца на зямлю. Гішпанскія сапёры выратавалі крыж, адрэстаўравалі падчас вайны, і ён быў адпраўлены ў Гішпанію. У сямідзясятых гадах, яшчэ пры жыцьці Франка крыж стаяў у Інжынэрнай акадэміі. Пад ім быў надпіс, што гэты крыж знаходзіцца на захоўваньні ў Гішпаніі і вернецца ў Расею, калі зьнікне бязбожны бальшавіцкі рэжым (пасьля вайны савецкі рэжым абвінаваціў гішпанцаў у рабаваньні). Крыж вернуты ў 2004 годзе.[2]
Далейшы лёс
Шматлікія былыя жаўнеры «Блакітнай дывізіі» зрабілі пасьпяховую вайсковую кар’еру ў паваеннай Гішпаніі.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads