Бодружал
вёска ў Прэшаўскім краі Славаччыны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бо́дружал (па-славацку: Bodružal; па-русінску: Бодруджал) — вёска ў Прэшаўскім краі Славаччыны. Знаходзіцца ў гістарычным рэгіёне Шарыш на колішнім гандлёвым шляху з Вугоршчыны ў Польшчу. Першыя згадкі пра вёску датуюцца 1600 годам.
Remove ads
Выбітныя мясьціны
Царква Сьвятога Мікалая
У вёсцы знаходзіцца царква Сьвятога Мікалая, збудаваная ў 1658 годзе паводле лямкоўскага паўночна-заходняга тыпу. Яна складаецца з прэсьбітэрыя, нэфа і бабінцы. Гэтая патроенасьць выяўляецца і ў цыбулепадобных вежах царквы. Царква рамантавалася і рэканструявалася некалькі разоў. На паўночным муры царкоўнага нэфа захаваліся размалёўкі, якія ілюструюць Укрыжаваньне і апошні Суд. Паміж прэсьбітэрыям і нэфам разьмяшчаецца іканастас 1794 году. У прэсьбітэрыі знаходзіцца галоўны алтар з іконай Укрыжаваньня, побач зь якім месьціцца больш сьціплы алтар 1706 году з іконай Ecce Homo.
Разам зь іншымі драўлянымі цэркавмі славацкіх Карпатаў у 2008 годзе быў уключаны ў сьпіс Сусьветнай спадчныы ЮНЭСКО.
![]() |
![]() |
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads