Боркаўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бярозаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бо́ркаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Боркі.

Гісторыя

12 кастрычніка 1940 году створаны Пешкаўскі сельсавет у складзе Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці.

16 ліпеня 1954 году сельсавет перайменаваны ў Боркаўскі.

17 верасьня 2013 году сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя зь вёскамі Боркі, Вялікія Лясковічы, Кашалёва, Малыя Лясковічы, Міхалкі, Пешкі і Чарнякава перададзеная ў склад Сігневіцкага сельсавету.[1]

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads