Бярозаўскі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Бярозаўскі раён
Remove ads

Бяро́заўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Берасьцейскай вобласьці Беларусі з цэнтрам у горадзе Бярозе. Бярозаўскі раён мяжуе з Дарагічынскім, Івацэвіцкім, Кобрынскім, Пружанскім і Янаўскім раёнамі Берасьцейскай вобласьці.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Адміністрацыйны падзел

Бярозаўскі раён адміністрацыйна падзелены на 11 сельсаветаў: Блудзенскі сельсавет (8 вёсак), Бярозаўскі сельсавет (10 вёсак), Зьдзітаўскі сельсавет (8 вёсак), Малецкі сельсавет (16 вёсак), Міжлескі сельсавет (8 вёсак), Пескаўскі сельсавет (9 вёсак), Сакалоўскі сельсавет (5 вёсак), Сігневіцкі сельсавет (20 вёсак), Спораўскі сельсавет (2 вёскі), Стрыгінскі сельсавет (8 вёсак) і Сялецкі сельсавет (16 вёсак). Усяго ў Бярозаўскім раёне 112 населеных пунктаў (у тым ліку Бяроза і Белаазёрск).

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Бярозаўская гідраэлектрастанцыя

Раён быў сфармаваны ў 1940 годзе пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да СССР. У 1958—1967 гадах у раёне была пабудаваная гідраэлектрастанцыя. Для працаўнікоў электрастанцыі ў 1958 годзе быў збудаваны горад Белаазёрск. Таксама ў пасьляваенныя гады пад Бярозай у Осаўцах быў разьмешчаны 927-ы авіяполк.

Геаграфія

Раён разьмяшчаецца ў цэнтральнай частцы Берасьцейскай вобласьці, займае паўднёва-ўсходнюю частку Прыбужанскай раўніны і паўночна-заходнюю частку Прыпяцкага Палесься. Працягласьць з захаду на ўсход 48 км, з поўначы на поўдзень — 41 км.

Праз тэрыторыю раёну працякае рака Ясельда. Найбольшыя вадаёмы — азёры Чорнае, Спораўскае, Белае, вадасховішча Сялец. Рэчкі і азёры займаюць 100 км². На тэрыторыі раёну знаходзіцца 17 водных аб’ектаў, прыдатных для рыбагаспадарчага выкарыстаньня.

На тэрыторыі Бярозаўскага раёну часткова ляжыць рэспубліканскі біялягічны заказьнік «Спораўскі».

Лес займае 25,2 % тэрыторыі раёну. Асноўны лесафондатрымач — Івацэвіцкая лясгаспадарка. Плошча паляўнічых угодзьдзяў Бярозаўскага раёну складае 115 тысячаў га.

Насельніцтва

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 66 988 чал.[4] (перапіс); 2016 год — 63 710 чал.[5]; 2017 год — 63 338 чал.[6]; 2018 год — 62 882 чал.[1]

Эканоміка

Прадпрыемствы раёну вырабляюць сельскагаспадарчую прадукцыю, керамічную плітку, будаўнічыя матэрыялы, тэкстыль. Праз раён праходзяць важная аўтамабільная траса і чыгунка, якія злучаюць Берасьце і Менск.

Славутасьці

Жыхары і ўраджэнцы

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads