Борнмут
горад у Ангельшчыне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Борнмут (па-ангельску: Bournemouth) — прыбярэжны курортны горад на паўднёвым узьбярэжжы Ангельшчыны. Паводле перапісу 2011 году ў горадзе пражывала больш за 183 тысячы чалавек, што робіць яго самым буйным у адміністрацыйнай акрузе Дорсэт. Разам з Пулам на захадзе і Крайстчэрчам на ўсходзе, Борнмут зьяўляецца часткай паўднёва-ўсходняй аглямэрацыі Дорсэта, у якой пражываюць 465 тысяч чалавек.
Remove ads
Гісторыя
Да таго, як у 1810 годзе горад быў заснавы Льюісам Трэганўэлам, гэты раён быў пустэчай, якую часам наведвалі рыбакі і кантрабандысты. Першапачаткова ўзьведзены як здраўніца, горад атрымаў штуршок, калі зьявіўся ў кнізе Аўгуста Гранўіла 1841 году «Ангельскія курорты»[3]. Рост Борнмута паскорыўся з пабудовай чыгункі, і ён стаў горадам у 1870 годзе. Частка гістарычнага графства Гэмпшыр, Борнмут далучыўся да Дорсэта ў адміністрацыйных мэтах пасьля рэарганізацыі мясцовага самакіраваньня ў 1974 годзе. Празь зьмены мясцовага самакіраваньня ў 1997 годзе горад пачаў кіравацца ўнітарнай уладай, незалежнай ад Рады графства Дорсэт, аднак ён пакуль і застаецца часткай гэтага цырыманіяльнага графства. З красавіка 2019 году ўнітарная ўлада была аб’яднаная з уладай суседніх местаў Пул і Крайстчэрч, каб утварыць унітарную раду аб’яднаных местаў.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads