Братні зьвяз літоўскай моладзі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Братні зьвяз літоўскай моладзі (па-польску: Związek Bratni Młodzieży Litewskiej) ― тайная моладзевая арганізацыя, якая існавала ў Беларусі і Летуве ў 1846—1849 роках.
Remove ads
Гісторыя заснаваньня
Назва зьвязу супадае з радком з польскага куплету «Інтэрнацыяналу», які да таго часу яшчэ ня быў напісаны:
- Bój to jest nasz ostatni,
- Krwawy skończy się trud,
- Gdy Związek nasz bratni
- Ogarnie ludzki ród!
Зьвяз заснаваны ў Вільні мясцовымі зьбяднелымі шляхціцамі-каталікамі Францішкам і Аляксандрам Далеўскімі. Спачатку ў яго ўваходзілі А. Янкоўскі, К. Маеўскі(pl), В. Клячкоўскі, Э. Ёдка, К. Дабкевіч. Зьвяз аб’ядноўваў студэнцкую польскамоўную каталіцкую моладзь. У 1848 року да яго далучыліся разначынцы, рамесьнікі, дробная шляхта[1].
Remove ads
Мэты і праграма Зьвязу

У праграме былі вылучаныя патрабаваньні незалежнасьці «Польшчы» (г.зн. былых земляў фэдэратыўнай польска-літоўскай Рэчы Паспалітай) і абвяшчэньне яе рэспублікай, ліквідацыі ўсіх саслоўных прывілеяў, вызваленьне сялянаў і надзяленьне іх зямлёй. Сябры зьвязу вялі агітацыю ў Вільні, Наваградку, Лідзе, Слоніме й іншых местах. Яны спрабавалі прыцягнуць на свой бок нават жаўнераў Бабруйскай крэпасьці і Менскага гарнізону. У 1848 року было наладжанае супрацоўніцтва зь віленскай тайнай арганізацыяй Міхала Мікутовіча, і ў наступным року яны аб’ядналіся.
Пасьля выбуху Вясны народаў пачалася падрыхтоўка да паўстаньня, пачатак якога быў прызначаны на 4 красавіка 1849 року. Змоўшчыкі разьлічвалі на хуткі пачатак расейска-прускай вайны.
Remove ads
Разгром Зьвязу
Пасьля ананімнага даносу з 27 сакавіка 1849 року пачаліся арышты, да сьледзтва было прыцягнута каля 200 чалавек (17% зь іх былі рамесьнікамі, 25% ― навучэнцы, астатнія ― з дробнай шляхты). Сьледзтва цягнулася да лютага 1850 року. Кіраўнікі і найбольш актыўныя сябры прысуджаныя да сьмяротнага пакараньня, замененага катаргавымі працамі ад 10 да 15 гадоў. Многія сябры Зьвязу пасьля ўдзельнічалі ў Студзеньскім паўстаньні (1863—1864).
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads