Унівэрсытэт Коменскага (Браціслава)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Брацісла́ўскі ўнівэрсытэ́т імя́ Ко́менскага (па-славацку: Univerzita Komenského) — найбуйнейшы ўнівэрсытэт Славаччыны. Названы ў гонар выбітнага чэскага пэдагога Яна Амаса Коменскага. Унівэрсытэт уваходзіць у асацыяцыю ўнівэрсытэтаў Эўропы Утрэхцкая сетка.
Remove ads
Гісторыя
Унівэрсытэт быў заснаваны неўзабаве пасьля стварэньня незалежнай Чэхаславаччыны ў 1919 годзе з дапамогай Карлава ўнівэрсытэта ў Празе, у выніку чаго доўгі час значную частку прафэсарска-выкладчыцкага складу складалі чэхі. Першапачаткова ва ўнівэрсытэце быў толькі адзін факультэт — мэдычны, аднак ужо ў 1921 годзе былі адчыненыя філязофскі і юрыдычны факультэты. У 1939—1954 унівэрсытэт называўся Славацкім унівэрсытэтам. Адкрываліся новыя факультэты:
- 1940 — факультэт натуральных навук
- 1941 — каталіцкі тэалягічны факультэт;
- 1947 — пэдагагічны факультэт;
- 1952 — фармацэўтычны факультэт;
- 1960 — факультэт фізычнай культуры і спорта;
- 1969 — мэдычны факультэт у Мартыне;
- 1980 — фізыка-матэматычны фалькутэт;
- 1990 — эвангелісцкі тэалягічны факультэт;
- 1991 — факультэт мэнэджмэнта;
- 2002 — факультэт сацыяльных і эканамічных навук;
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads