Бруна Крайскі

аўстрыйскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

Бруна Крайскі
Remove ads

Бру́на Кра́йскі (па-нямецку: Bruno Kreisky; 22 студзеня 1911 — 29 ліпеня 1990) — аўстрыйскі сацыял-дэмакратычны палітык, які займаў пасаду міністра замежных справаў з 1959 па 1966 гады, а таксама быў канцлерам краіны з 1970 па 1983 гады. Сышоў з пасады калі яму было 72 гады, што зрабіла яго самым старым канцлерам у Аўстрыі з канца Другой сусьветнай вайны. Ягонае 13-гадовае знаходжаньне на пасадзе канцлера было самым доўгім у гісторыі краіны.

Хуткія факты міністар замежных справаў Аўстрыі[d], Папярэднік ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Вене ў габрэйскае сям’і. Ягоныя бацькі паходзілі зь местаў, якія сёньня знаходзяцца на тэрыторыі сучаснае Чэхіі. Шакаваны ўзроўнем беднасьці і гвалту ў Аўстрыі ў 1920-я гады, у 15-гадовым узросьце ён далучыўся да моладзевага крыла Сацыялістычнае партыі Аўстрыі (SPÖ). У 1929 годзе паступіў на навучаньне ў Венскі ўнівэрсытэт, дзе, паводле парады Ота Баўэра, вывучаў правазнаўства. У 1931 годзе адмовіўся ад юдэйскае веры і стаў агностыкам. Пасьля таго як сацыялістычны рух быў разгромлены Энгельбэртам Дольфусам, Крайскі сышоў у падпольле. У студзені 1935 годзе быў схоплены паліцыяй, але адпушчаны на волю ў чэрвені 1936 году. Пасьля Аншлюсу здолеў уцячы з Аўстрыі і накіраваўся ў Швэцыю, ратуючыся ад перасьледу нацыстаў. Пасьля сканчэньня Другое сусьветнае вайны вярнуўся ў Аўстрыю ў 1946 годзе, але хутка вярнуўся ў Стакгольм, атрымаўшы працу ў аўстрыйскай амбасадзе ў Швэцыі. У 1951 годзе вярнуўся ў Вену, дзе атрымаў працу ва ўрадзе. У 1956 годзе быў абраны ў аўстрыйскі парлямэнт ад сацыялістаў. У лютым 1967 годзе ачоліў сацыялістычную партыю, а ў сакавіку 1970 году, пасьля таго як сацыялісты атрымалі большасьць на выбарах у парлямэнт, стаў канцлерам краіны. Гэты быў першы канцлер-сацыяліст з 1920 году.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads