Бруно Мбанангой

габонскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бруно Мбанангой Зыта (па-француску: Bruno Mbanangoyé Zita; нар. 15 ліпеня 1980 году, Порт-Жантыль, Габон) — былы габонскі футбаліст, паўабаронца. Раней выступаў за нацыянальную зборную Габону.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Рана пачаў гуляць у футбол і неўзабаве трапіў у спэцыялізаваны цэнтар падрыхтоўкі футбалістаў у сталіцы Габону, горадзе Лібрэвіль. Там шэсьць гадоў правёў у камандзе «Пэтраспор», пазьней зьехаў у Туніс, дзе трапіў у каманду другога дывізіёну «Джэрба». Паказваючы гульню высокага ўзроўню, ужо ў наступным, 2005 годзе, выступаў за каманду першага дывізіёну «Зарзіс». У 2006 годзе Бруно заключыў чатырохгадовы кантракт зь менскім «Дынама». Амаль год пайшоў на адаптацыю й, пагуляўшы папярэдне за дубль каманды, ужо да сярэдзіны сэзону 2007 году Бруно зайграў у свой звыклы футбол. Як вынік, двойчы ў 2007 і 2008 гадах заўзятары «Дынама» прызнавалі Мбанангоя найлепшым гульцом каманды. У лістападзе 2012 году праз траўму сьпіны пакінуў «Дынама» і абвесьціў пра прыпыненьне кар’еры гульца[3].

Міжнародная

За нацыянальную каманду выступае з 1999 году.

Remove ads

Дасягненьні

«Дынама» Менск:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads