Брунэйскі даляр

валюта Брунэю From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Брунэ́йскі даля́р (валютны код BND) стаў валютай Брунэя з 1967 году. Звычайна ён вызначаецца сымбалямі $ ці B$, каб адрозьніць ад іншых даляравых валют. Ён дзеліцца на 100 сенаў.

Хуткія факты Краіна, Код ISO-4217 ...

Абменны курс брунэйскага даляру прывязаны да сынгапурскага даляру у суадносінах 1:1 (Сынгапур — асноўны гандлёвы партнэр Брунэю).

Remove ads

Гісторыя

Першай валютай Брунэю былі ракушкі. Крыху пазьней у якасьці валюты выкарыстоўваліся бронзавыя гарбатнікі.

У 1868 годзе Брунэй выпусьціў цынавыя манэты, намінаваныя ў піцісах; за імі наступавалі аднацэнтавыя манэты (з 1888 году). Гэты цэнт быў сотай часткай даляра Праліваў. Пад час брытанскага пратэктарату ў пачатку XX стагодзьдзя Брунэй карыстаўся далярам Праліваў, потым, да 1967 году малайскім далярам, да выпуску ўласнай валюты.

Брунэйскі даляр замяніў малайскі ў 1967 годзе. Да 1973 году малайскі даляр быў заменены паводле наміналу сынгапурскім і брунэйскім далярамі. У наш час сынгапурскі і брунэйскі нацыянальныя банкі падтрымліваюць фіксаваны курс да сваіх валют.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads